Беларуская Служба

Польскі паліўны гігант набыў вялікі медыя-канцэрн

08.12.2020 17:08
Некаторыя эксперты гавораць пра тое, што мясцовыя СМІ трапяць пад кантроль кіруючай партыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePiotr Opoka/shutterstock
Польскі паліўны гігант PKN Orlen паінфармаваў учора аб набыцці медыя-канцэрну Polska Press, піша партал Onet.pl. Згаданая кампанія з’яўляецца ўладальнікам амаль усім польскіх лакальных газет і часопісаў. Акрамя таго, фірме належыць некалькі папулярных парталаў, напрыклад, naszemiasto.pl. Агулам доступ да ўсіх відаў СМІ групы Polska Press мае 17,4 мільёнаў палякаў. Гэта амаль палова насельніцтва Польшчы. Старшыня праўлення канцэрну PKN Orlen Даніел Абайтэк (Daniel Obajtek) паведаміў, што гэтая транзакцыя дапаможа фірме развіваць тэхналогію Big Data і лепш арыентавацца ў патрэбах кліентаў, калі канцэрн заплануе развіваць новыя галіны дзейнасці.
 
Адмыслоўцы негатыўна ацанілі згаданае набыццёPKN Orlen з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы, а кіраўніцтва кампаніі наўпрост падпарадкоўваецца кіруючай польскай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС). Гэта можа прывесці да таго, што ў рукі ПіС трапіць большасць медыя-рэсурсаў, прычым не толькі на дзяржаўным, але і на лакальным узроўні. З іншага боку, ёсць меркаванні, што рух PKN Orlen адпавядае сусветнай тэндэнцыі, дзе буйныя фірмы купляюць або ствараюць уласныя СМІ для таго, каб атрымліваць інфармацыю пра сваіх кліентаў.
 
Гэты рух таксама ўспрымаецца як чарговы крок у спробе «рэпаланізацыі СМІ», якая мае на мэце пераход медыя-рэсурсаў з замежнай уласнасці, перш за ўсё нямецкай, ва ўласнасць польcкіх холдынгаў. Polska Press з’яўлялася часткай нямецкага канцэрну Verlagsgruppe Passau, паведамляе партал Onet.pl.
аев