У Беларусі не сціхаюць пратэсты. Такі паварот падзей мала хто прадказваў з экспертаў. Цяпер з боку людзей назіраецца яшчэ больш ціск цяпер на аналітыкаў адносна прагнозаў далейшага развіцця сітуацыі ў гэтай краіне. Як гэта быць аналітыкам у такія складаныя часы?
Слоўнікавае вызначэнне аналітыка - гэта асоба, якая займаецца ідэнтыфікацыяй працэсаў, высвятленнем прычын, ацэнкай сітуацыі ды падрыхтоўкай высноў. Вынікі працы палітычных аналітыкаў часта можна ўбачыць у СМІ, калі яны каментуюць тую ці іншую падзею. У звычайным жыцці людзі не звяртаюць часта ўвагу на ацэнкі ці высновы аналітыкаў. У моманты перамен, грамадскіх выбухаў, наадварот расце зацікаўленасць ды інтарэсаў да слоў аналітыкаў. Яскрава гэта бачна ў Беларусі, з якім інтарэсам людзі чытаюць менавіта экспертаў, шукаюць іх ацэнак.
Як сітуацыя выглядае з боку экспертаў, ці ім цяпер цяжэй? Чаму ім рэдка ўдаецца прадказваць важныя падзеі? Напрыклад, у беларускую рэвалюцыю мала хто з экспертаў быў у стане паверыць яшчэ на пачатку бягучага года. Пра гэта мы размаўляем сёння з палітычным аглядальнікам парталу Naviny.by Аляксандрам Класкоўскім.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл