Беларуская Служба

Ці ёсць у Беларусі будучыня?

13.12.2020 06:00
Кожны дзень у Беларусі ўлады нарошчваюць рэпрэсіі, пачалася падрыхтоўка да фальшывых судовых працэсаў, забараняецца выезд за мяжу.
Аўдыё
  • Эксперты пра новую Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Arek Socha from Pixabay/CC0

Ці ў такіх умовах можна думаць пра будучыню? У Беларусі ёсць такія людзі, якія не проста вераць у лепшую будучыню, але і плануюць яе.  Эксперты з розных галін размаўлялі пра тое, якой стане новая Беларусь.

На днях у Беларусі адбылася Онлайн-дыскусія экспертна-аналітычнага клуба з удзелам палітолагам, грамадскіх актывістаў, экспертаў з  бізнэсу. Нягледзячы на складаныя часы, сабраныя не збаяліся размаўляць пра новую Беларусь, якая павінна быць дэмакратычнай ды пазітыўнай. У гэтым перакананая адна з аўтараў даследавання “Дзяржаўныя закупы з адной крыніцы ў Рэспубліцы Беларусь: аналіз і рэкамендацыі” Галіна Кашэўская.

- Нас уратуе толькі пазітыў. Калі я думаю пра новую Беларусь. Перш за ўсё я бачу моладзь, дваровыя чаты, камунікацыя цалкам змянілася. Яна перайшла на каштоўнасны ўзровень. Людзі ўзаемна дапамагаюць адзін аднаму, ёсць салідарнасць. Гэта важная перамена. Па пірамідзе патрэб мы перайшлі ад фізічнага выжывання да больш высокіх каштоўнасцяў. Таму для новай Беларусі выклікам будзе здабыць давер грамадзян для новай дэмакратычнай улады. Сёння ўзровень даверу да ўладу пайшоў у мінус. Людзі не вераць нічому, што публікуе ўлада. Важна тое, што Беларусь працягвае ўрбанізавацца ды ідзе амаладжэнне. Моладзь праз праектную дзейнасць, грамадскія ініцыятывы вельмі адукаванае ў пункту гледжання выхавання. Што да сістэмы адукацыі, яе давядзецца цалкам перарабляць – яна абсалютна ідэалагізаваная.

У сваю чаргу прадпрымальнік, выпускнік праграмы міжнароднага лідарства сенатара Джона Маккейна, экс-кіраўнік «Зялёнай сеткі» Яраслаў Бэкіш зазначыў, што беларускае грамадства павінна паспяшыць са зменамі пакуль сярод людзей застаецца аптымізм.

- Да рэвалюцыі ў нас было шмат стратэгіяў перамен. Сектаральныя стратэгіі, дарожныя мапы, але не было энтузіязму. Зараз у нас шмат энтузіязму, але няма стратэгіі. У бліжэйшы час я спадзяюся толькі на тое, што мы разам зможам выпрацаваць стратэгію ды грамадскую згоду да таго, калі згубім энтузіязм.

І вера ў перамогу, зазначыла папулярызатарка навукі ды ліцэнзіят TEDxMinsk Ганна Казлова.

-  У гэтым годзе па жыцці я адчуваю сябе настолькі беларускай, што буду далучацца да розных ініцыятыў, пакуль людзі будуць актыўнічаць. Я маю магчымасць вяртацца ў Беларусь і рабіць там, тое, што лічу правільным. Я маю прывілею быць фінансава незалежнай. Я думаю мы маем усе шанцы справіцца з сітуацыяй, нягледзячы на ўсе праблемы. Змены адбудуцца, дзякуючы толькі веры людзей у заўтра. Змены адбудуцца проста таму, што людзі вераць, што заўтра мы пераможам. Калі гэтая вера знікне, перамены таксама запаволяцца. У нас больш не будзе перспектывы ды бачання. Пакуль гэта ёсць, пакуль мы размаўляем і плануем будучыню, не абмяжоўваемся мінулым, я веру, што ў нас усё атрымаецца.

Беларускія эксперты вераць у перамогу перамен у Беларусі.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч