Беларуская Служба

Турцыя вырашыла адмовіцца ад куплі расійскай вакцыны а РБ плануе купіць гэтай вакцыны 2 млн доз

12.12.2020 11:16
Агляд падзей у Беларусі ад Уладзіміра Падгола ў перадачы "Паміж радкоў".
Аўдыё
  • Турцыя вырашыла адмовіцца ад куплі расійскай вакцыны а РБ плануе купіць гэтай вакцыны 2 млн доз
Уладзімір Падголradyjo.net

Тэмы, якія закранае аглядальнік:

*Святлана Ціханоўская адказала Лукашэнку, які ў панядзелак загадаў кіраўніцтву краіны «Усіх дармаедаў, што боўтаюцца, неадкладна паставіць на ўлік і прымусіць працаваць». Лукашэнка заявіў, што кожны пратэстуючы – будучы злачынца.
«Галоўны дармаед у Беларусі – гэта Аляксандр Лукашэнка».


*Аляксандру Лукашэнку забаранілі ўдзельнічаць у мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Забарона тычыцца і Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія пройдуць у 2021 годзе. Таксама стала вядома, што МАК вырашыў прыняць часовыя меры ў адносінах да НАК Беларусі. На пытанне медычнай сястры, «Як ён ставіцца да гэтага рашэння Лукашэнка адказаў: «Вельмі гідка стаўлюся нягоднікі (мярзотнікі) і падонкі крайнія.Трэба нам звярнуцца ў суд. Няхай Бах (Томас Бах, кіраўнік МАК) і банда раскажуць, у чым мая віна.»

*Турцыя вырашыла адмовіцца ад куплі расійскай вакцыны супраць каронавіруса »Спадарожнік V«, заявіў міністр аховы здароўя Турцыі Фахрэцін Коджы: »для СААЗ і ўсяго свету не ўяўляецца магчымым закупляць гэтую вакцыну«. Як растлумачыў міністр мясцоваму выданню Haberturk, вакцына не адпавядае ўмовам правядзення «належных лабараторных даследаванняў». А мінфін РБ плануе выдзеліць 50 млн руб на закупку гэтай вакцыны 2 млн доз. Гэтай вакцынай хочуць прывіваць беларусаў.

*Урад РБ прыняў рашэнне забараніць выезд за межы Беларусі наземным транспартам. Цяпер уцекачы ад катаванняў не змогуць пакінуць РБ па гуманітарных візах. Толькі на самалётах.