Тэматыка Расіі ў выданні Gazeta Wyborcza. Як мінімум восем агентаў Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) удзельнічалі ў спробе атручання Аляксея Навальнага.
Гэта вынік следства журналістаў з парталу Bellingcat, CNN і нямецкага «Spiegel». На падставе тэлефонных размоваў Bellingcat не толькі здолеў прасачыць дзейнасць васьмі агентаў ФСБ, але таксама тое, якія функцыі ў камандзе яны выконвалі, дзе знаходзіліся падчас аперацыі, хвіліна за хвілінай.
Следчыя журналісты перакананыя, што рашэнне пра замах на Навальнага было прынята на самым версе Крамля. Пра гэта сведчыць ранг асоб, адказных за кіраванне тайнай аперацыяй, сярод якіх, між іншым, Аляксандр Бортнікаў, з 2008 году – шэф ФСБ. У склад «эскадрону смерці» уваходзілі як спецыялісты, напрыклад, хімікі, так і высокапастаўленыя агенты ФСБ. Гэта яны сачылі за лідарам апазіцыі, а хімікі звязваліся з імі і выдавалі загады.
Навічок, якім атруціўся Навальны, быў дададзены ў бутэльку вады, якую ён выпіў у гатэльным нумары ў Томску. Атрута пачала дзейнічаць на борце самалёта падчас рэйсу ў Маскву. Пасля аварыйнага прызямлення Навальнага даставілі ў шпіталь у Омску. І нават там, па інфармацыі Bellingcat, за ім сачыла пяць агентаў ФСБ. Дарэчы, шпіёны хадзілі за ім па пятах з 2017 году, яны сачылі за ім падчас як мінімум 30 падарожжаў за апошнія тры гады.
нг