Беларуская Служба

Як змянілася рыторыка дзяржаўных СМІ пасля выбараў?

15.12.2020 16:11
Пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня бягучага году і пратэстаў грамадства, адным з галоўных ворагаў для беларускіх уладаў стаў Захад.
Аўдыё
  • Эксперты пра змены рыторыкі беларускіх дзяржаўных СМІ
Ілюстрацыйны здымакEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

Гэтая антызаходняя рыторыка ўзмацнілася з прыходам на БТ расійскага інфармацыйнага дэсанту, зазначаюць беларускія медыя эксперты.

Апошнія пяць год беларускія ўлады праводзілі палітыку балансавання паміж Захадам і Усходам. Такая ж была рыторыка беларускіх дзяржаўных СМІ. Крытыка была кропкавай, скіраванай як на Захад, так і на Расію, але дамінавала рыторыка канструктыву – усхвалення шматвектарных адносін. Пасля 9 жніўня ўсё змянілася. Захад стаў галоўным ворагам, які імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, а Расія стала хаўруснікам. Гэтай рыторыкай улады імкнуцца ўздзейнічаць на грамадства, кажуць беларускія медыя эксперты: палітолаг, аналітык праекта Media IQ Вольга Харламава, аналітык штотыднёвага маніторынгу дзяржаўнага БТ у рамках праекта Sense Analytics ў партнёрстве з Press Club Belarus і SATIO Максім Стэфановіч, медыя эксперт, аналітык праекта Media IQ Паўлюк Быкоўскі.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл