Беларуская Служба

Палітолаг: Джо Байдан працягне курс Абамы

24.12.2020 13:26
Упершыню ў гісторыі кіраўніком Пентагону будзе чарнаскуры адстаўны генерал Лойд Осцін, Мінфін ўзначаліць жанчына  Эўрыл Хэйнс, а гомасексуал Піт Буціджыч стане міністрам транспарту.
Аўдыё
  • Вядомы польскі амерыканіст выкладчык Вучэльні імя Лазарскага Артур Урублеўскі лічыць, што фактычна да ўлады ў ЗША вяртаецца каманда Барака Абамы.
Піт Буціджыч Фота: PAP/EPA/CJ GUNTHER

20 студзеня 2021 года ў Вашынгтоне пройдзе ўрачыстая інагурацыя 46 прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Напярэдадні ўступлення на пасаду кіраўніка самай уплывовай дзяржавы свету сталі вядомы асобы, якія зоймуць ключавыя пасады ў адміністрацыі ЗША. Падчас фармавання каманды Байдана, тры ключавыя пасады ўпершыню былі занятыя чарнаскурым, жанчынай і гомасексуалам. Вядомы польскі амерыканіст выкладчык Вучэльні імя Лазарскага Артур Урублеўскі лічыць, што фактычна да ўлады ў ЗША вяртаецца каманда Барака Абамы.

- Несумнеўна, новая адміністрацыя на чале з Джо Байданам вернецца да «інтэрнацыяналізму», адбудзецца вяртанне да «атлантычнай палітыкі» – узмацненне, ці на ват адбудова паўночнаатлантычных сувязяў. Гэтыя сувязі ЗША былі часткова парушаны падчас кіравання Дональда Трампа, які ганіў чальцоў НАТА за невыкананне абавязку выдаткоўваць на абаронныя мэты як мінімум 2% ВУП. Пры Байдане адбудзецца вяртанне да атмасферы паглыбленага дыялогу з еўрапейскімі краінамі. Таксама магчыма вяртанне да падпісання паміж ЕЗ і ЗША шырокай гандлёвай дамовы аб інвестыцыях і гандлёвым партнёрстве. Перамовы па гэтым пытанні былі замарожаныя ў 2016 годзе. Памятайма, што галоўныя тры постаці ў адміністрацыі Байдана, адказныя за міжнародную палітыку, звязаныя з адміністрацыя Барака Абамы, а нават з адміністрацыяй Біла Клінтана.

У размове з намі ведучы польскі амерыканіст Артур Урублеўскі зрабіў своеасаблівы прагляд ключавых постацяў будучай адміністрацыі Джо Байдана, палітолаг пачаў з асобы дзяржаўнага сакратар ЗША:

-58-гадовы Энтані Блінкен у 1990-ыя гады працаваў у адміністрацыі Клінтана. У часы Абамы ён два гады быў намеснікам дзяржсакратар і адначасова намеснікам кіраўніка Рады нацыянальнай бяспекі ЗША. Апроч гэтага, новы архітэктар замежнай палітыкі ЗША Энтані Блінкен на працягу 20 гадоў шчыльна супрацоўнічаў з Джо Байданам у сенацкай Камісіі па замежных справах. Блінкен вельмі дасведчаны палітык, будучы дзяржсакратаром ён будзе працягваць палітыку Барака Абамы. Нельга забываць аб тым, што Энтані Блінкен добра ведае Еўропу і яе цэнтральную і ўсходнюю частку. Ён нярэдка наведваў Варшаву, прымаў удзел у сустрэчах, арганізаваных амерыканскімі аналітычным асяродкамі. Сям’я будучага дзяржсакратара ЗША, якая валодае вялікім інвестыцыйным фондам, з’яўляецца саўладальнікам вялікай сеткі аптэк у Польшчы. Спадзяюся, гэты факт будзе карысны для Польшчы, а не паспрыяе канфлікту інтарэсаў.

Польскі амерыканіст Артур Урублеўскі звярнуў увагу, што ў новай амерыканскай адміністрацыі дамінуюць прыхільнікі шматбаковых міжнародных дамоў:

-У выпадку будучага кіраўніка Рады нацыянальнай бяспекі, дарадцы прэзідэнта Байдана па нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана, які пачне выконваць свае функцыі 20 студзеня, маем дачыненне з вядомым ураўнаважаным цэнтрыстам, які падтрымлівае разнастайныя мультылатэральныя фарматы дыялогу. Міністрэсртва ўнутранай бяспекі ЗША ўзначаліць Алехандра Маёркас лацінаамерыканскага паходжання. Варта разумець, што такое рашэнне, павінна скасаваць «цвёрдую» эміграцыйную палітыку прэзідэнта Дональда Трампа. Таксама Байдан зноў звярнуўся да асобы Джанэт Йелэн, які доўгі час была звязана з Федэральнай рэзервнай сістэмай, а зараз узначаліць Мінфін ЗША. Цікава, што яе сужэнец з’яўляецца лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканамічных навук. Пасада кіраўніка Мінфіна – вельмі важная функцыя ў адміністрацыі ЗША. Упершыню ў гісторыю яе зойме жанчына. Можна заўважыць, не толькі вяртанне да асобаў з часоў Барака Абамы, уводзіцца гендарны парытэт. Зноў з’явілася постаць Эўрыл Хэйнс, якая ачоліць надзвычай важную арганізацыю, якая аб’ядноўвае кантроль над усім структурамі выведкі і спецыяльных службаў. У адміністрацыі Джо Байдана Эўрыл Хэйнс будзе дырэктарам Нацыянальнай выведкі. Можа скласціся ўражанне дэжавю, мноства асобаў з часоў Барака Абамы вяртаюцца на ключавыя пасады ў амерыканскай адміністрацыі.

Артур Урублеўскі звярнуў увагу, на сітуацыю, калі ў новай адміністрацыі ЗША можа ўзнікнуць сур’ёзны канфлікт інтарэсаў:

-Трэба звярнуць увагу на асобу новага кіраўніка Пентагону – адстаўнога генерал Лойда Осціна. Ён пакінуў шэрагі УС ЗША толькі тры гады таму, адсюль вынікае першая нестыкоўка. Паводле амерыканскіх законаў, узначальваць Пентагон, ці іншае міністэрства ў Адміністрацыі, павінна асоба, якая быць у адстаўцы з шэрагаў Узброеных Сілаў як мінімум на працягу сямі – шасці гадоў. Пытанні да постаці Осціна працягваюцца. Нягледзячы на тое, што гэта чарнаскуры генерал, які кіраваў тэатрам ваенных дзеянняў у Афганістане, яго асоба застаецца невядомай для шырокай публікі. На дадатак генерал Лойд Осцін пазбаўлены харызмы, магчыма яна і не патрэбна, дзеля таго, каб быць паспяховых вайсковым. Апроч гэтых фатаў, будучы міністр абароны ЗША на дадзены момант з’яўляецца супрацоўнікам найбуйнейшага амерыканскага вытворцы зброі карпарацыі Raytheon Company. Бачым, што ёсць прыкметы канфлікту інтарэсаў. Чалавек, які працуе для гіганта ваеннай прамысловасці, на якім заняты 200 тысяч чалавек, праз кароткі час, павінен у нейкім сэнсе яго кантраляваць і вырашаць, ці атрымае гэты гігант новыя дзяржаўныя кантракты.

Апроч двух згаданых Артурам Урублеўскім пасадаў: кіраўніка Пентагону, які ўпершыню ў гісторыю зойме чарнаскуры генерал Лойд Осцін, і кіраўніцы Мінфіна Эўрыл Хэйнс, у адміністрацыю 46-га прэзідэнта ЗША Джо Юайдана таксама ўпершыню ў гісторыі ўводзе адкрыты гомасексуал Піт Буціджыч, які стане міністрам транспарту.

Пытанне абароны правоў сексуальных меншасцяў Джо Байдан называе адным з ключавых падчас сваёй прэзідэнтуры. Урад Польшчы пад кіраўніцтва права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» наадварот стаіць на варце традыцыйных каштоўнасцяў. Праглядаецца прастора для магчымага непаразумення на лініі Варшава-Вашынгтон. Аднак наш суразмоўца вядомы полькі амерыканіст Артур Урублеўскі лічыць, што такі сцэнар малаверагодны, бо ўрад Польшчы захавае прагматычны падыход да стасункаў з ЗША і крыху адхіліць сваю антыЛГБТ рыторыку на другі план.

Слухайце аўдыё!

Эудард Жолуд