Беларуская Служба

2020 прайшоў пад знакам каранавіруса ды беларускіх пратэстаў

31.12.2020 11:10
Вірус закрануў увесь свет, таксама беларускія пратэсты прыцягнулі ўвагу мноства людзей у розных закутках планеты. 
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакEPA/MUCHILS/INDONESIAN PRESIDENTIAL PALACE Dostawca: PAP/EPA.

Пры канцы года падводзяцца вынікі таго, як прайшоў год. 2020 года прайшоў пад знакам каранавіруса. Эпідэмія закранула ўсе сферы чалавечага жыцця. Закранула яна і Беларусь. Абураныя абыякавасцю ўладаў, якія ігнаравалі пагрозу віруса, беларуская грамадства прагаласавала супраць Лукашэнкі. У краіне цягнецца палітычны крызіс. Вынікі году падводзіць эксперт.

2020 год завяршаецца. Адыходзячы год здамінавала адна падзея – эпідэмія каранавіруса. Пра яе гаварылі і пераймаліся найбольш. Насамрэч цягам 2020 года меў месца не толькі каранавірус. Былі іншыя таксама важныя падзеі. Што гэта за падзеі, мы запыталіся ў палітолага Сяргея Богдана.

Вось ягоны спіс ключавых здарэнняў 2020-га года: каранавірус, палітычны крызіс у Беларусі, канфлікт на Блізкім Усходзе.

Гэтыя тры падзеі будуць мець доўгатэрміновыя наступствы для свету і рэгіёну.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл