Беларуская Служба

Агляд падзей у Беларусі: у турме на Новы год засталіся палітычныя вязні

02.01.2021 18:12
Гэта частка залатога запасу дыктатара, якім ён збіраецца гандляваць з Захадам.
Аўдыё
Уладзімір Падголradyjo.net

Па мінскім праспекце Незалежнасці ў нядзелю праехаў чырвоны вершнік на белым кані. І я ўзгадаў 2006-ы год, калі па Кастрычніцкай Плошчы ехаў аўтобус, а на яго даху стаяў чалавек з бчб сцягам.

У Вільні ля амбасады РБ актывісты з Беларусі ўзнавілі мемарыял тым, хто загінуў падчас пратэстаў супроць фальшаваных выбараў. Нейкі літовец разбурыў мемарыял, які там зладзілі дагэтуль. Ля плота амбасады РБ стаялі фотапартэры загінулых, кветкі, свечкі, а яшчэ на дрэвах віселі папяровыя анёлы – сімвал душаў загінулых барацьбітоў за Свабоду.

Мастак Цеслер зрабіў карціну, на якой лятуць сняжынкі ў форме кратаў.

У сеціве з’явіўся ролік, дзе танчаць Дзяды Марозы і Снягурачкі ў бчб сімволіцы.

Нямецкі пілот намаляваў гіганцкі шпрыц у небе, каб адзначыць пачатак вакцынацыі ад кавіда ў ФРГ.

У турме на Новы год засталіся палітычныя вязні і журналісты, доктар Сарокін, які перадаў звесткі пра аналізы крыві Бандарэнкі – што ён быў цвярозы.

Гэта частка залатога запасу дыктатара, якім ён збіраецца гандляваць з Захадам. Як рабіў гэта пасля разгону Плошчы ў 2010 г.

Першы акт гандлю адбыўся напярэдадні Раства Хрыстова – Дыктатар распарадзіўся пусціць у РБ кіраўніка касцёла ў РБ Кандрусевіча.

Пасля ліста Папы Рымскага да Лукашэнкі дыктатар дазволіў Кандрусевічу вярнуцца ў РБ. Цытата Лукашэнкі: «Ну, якую ён небяспеку зараз уяўляе?»

Кандрусевіч пацалаваў зямлю па вяртанні на Радзіму. Адслужыў святочную імшу на Раство разам з вернікамі. Яны сустракалі яго авацыямі. БТ не вяло трансляцыю службы Кандрусевічам. Далі трансляцыю з Магілёва.

Лукашэнка пра нядаўняе затрыманне так званай «групы Мікалая Аўтуховіча»:

«Нядаўна мы затрымалі групу Аўтуховіча. Мярзотнікі апошнія. Зараз мы іх усе каналы выявілі. Яны везлі тонамі зброю праз Украіну. Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыццяўляць.

Кіеў назваў «чарговымі інсінуацыямі» словы Аляксандра Лукашэнкі аб перавозцы ў краіну зброі з тэрыторыі Украіны. Пра гэта ў Twitter напісаў прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка, піша РБК.

«Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці, мантра аб «зброі з Украіны «выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа», – лічыць дыпламат.

Гары Пятровіч Паганяйла зрабіў грунтоўны юрыдычны аналіз «Пагаднення паміж МУС РБ і Расгвардыяй РФ» і зрабіў выснову, што гэтае пагадненне дае юрыдычны грунт для акупацыі РБ за некалькі дзён.

Уладзімір Падгол