Газета Выборча ў сваім адмысловым выданні, прысвечаным беларускаму пратэсту, побач са шматлікімі артыкуламі пра змаганне беларускага народу, апублікавала таксама афіцыйны зварот Святланы Ціханоўскай да палякаў. Яна выступае там у якасці прадстаўніка беларусаў і з пашанай піша пра прад’яўленую Польшчай дапамогу. Ціханоўская адзначае, што беларускі народ, нягледзячы на рэпрэсіі, арышты ды вялікую колькасць палітвязняў (сёння гэта 157 асоб), не плануе здавацца і будзе надалей змагацца за сваю свабоду і права голасу. Яна падзякавала польскім уладам, якія з самога пачатку паказалі сваю салідарнасць і лабіравалі ў міжнародных ды еўрапейскіх арганізацыях за тое, каб рашуча рэагаваць на дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Падзяку скіравала таксама прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму, за тое, што ён выдзеліў памяшканне Цэнтру Беларускай Салідарнасці, чым дапамог арганізаваць дапамогу тысячам беларускіх уцекачоў.
Паводле слоў Ціханоўскай, нашыя народы вельмі блізкія. У нас культурныя, гістарычныя ды моўныя сувязі. Адметную частку сучаснай гісторыі палякі ды беларусы праходзілі разам і таму салідарнасць між намі так важна сёння. Беларусы натхняюцца польскімі пераменамі, рухам «Салідарнасць», які паказвае ім шлях мірнай барацьбы з рэжымам. Незалежная, суверэнная ды дэмакратычная Беларусь – гэта інтарэс Польшчы і палякаў, бо Беларусь Лукашэнкі – твор нестабільны і можа ў любы момант замяніцца ў палігон расійскай арміі. Ціханоўская заклікала таксама польскіх прадпрымальнікаў, каб яны зацікавіліся інвестыцыямі і супрацай з беларускім бізнесам. Пры гэтым яна адзначыла, каб пазбягаць кантактаў з прадпрыемствамі, якія прыналежаць дзяржаве, а спрабаваць супрацоўнічаць з малым і сярэднім прыватным бізнесам. На канцы свайго звароту Ціханоўская паінфармавала, што ў Польшчы распачаліся крымінальныя справы супраць тых, хто катаваў мірны народ падчас пратэсту.
Gazeta Wyborcza/аев