Двое журналістаў выдання Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч і Міхал Патоцкі ў сваім новым артыкуле спрабуюць спалучыць справу двух апошніх зліваў і іх магчымага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі. Гаворка пра матэрыял з размовы былога кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава ў справе планаў забойстваў апазіцыянераў, што пражывалі ў той час за мяжой, а таксама дакументаў, апублікаваных выданнем The Insider, пра план стварэння прарасійскіх апазіцыйных сілаў у Беларусі. Справа пабудовы сеткі лаяльных да Крамля партый – не навіна. Ужо некалькі гадоў ідзе гаворка пра тое, што Пуцін мае намер пабудаваць альтэрнатыўныя непрадказальнаму Лукашэнку палітычныя блокі. Праблема аднак у тым, што пакуль няма вядомага персанажа, які мог бы пераняць эстафету, сабраць дэмакратычным спосабам давер людзей і стварыць рэальную пагрозу Лукашэнку або апазіцыі, аб’яднанай вакол Ціханоўскай. У дакументах The Insider з’явіліся прозвішчы Аляксандра Швеца ды Паўла Данейкі, аднак гэтыя персанажы вядомыя толькі ў вузкіх колах – лічаць журналісты.
Надзеяй на канчатковы поспех гэтага плану можа стаць пераўтварэнне ЛДПБ Алега Гайдукевіча ў галоўны інструмент крамлёўскай палітыкі ды адначасова падтрымка былых лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія знаходзяцца ў Расіі. Апошніх досыць шмат, яны займаюць высокія пасады. Напрыклад, Уладзімір Навумаў з’яўляецца чальцом Растэхналогіі, Леанід Ярын – у Расійскай чыгунцы, а Фарыд Канцэраў – у Газпрамбанку. Такія асобы могуць стаць новымі даверанымі асобамі Крамля ў Беларусі. Гэта важнае перадусім зараз, калі адбыўся зліў размовы спецслужбаў па планах забойстваў некаторых апазіцыйных дзеячаў. І хоць яны не былі здзейсненыя, пазіцыя як Лукашэнкі, так і беларускага КДБ магла знізіцца ў вачах Крамля. А гэта можа яшчэ больш заахвоціць Пуціна да стварэння сваёй уласнай палітычнай сеткі ў Мінску.
Dziennik Gazeta Prawna/аев