Беларуская Служба

Падзеі ў Вашынгтоне - беспрэцэдэнтныя

07.01.2021 12:40
У Вашынгтоне ў выніку сутыкненняў у Капітолю (месца знаходжання Кангрэсу ЗША) загінулі 4 чалавекі, 52 былі арыштаваныя.
Аўдыё
  • Падзеі ў Вашынгтоне - беспрэцэдэнтныя
        4 , 52  .
У Вашынгтоне ў выніку сутыкненняў у Капітолію загінулі 4 чалавекі, 52 былі арыштаваныя. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Паліцыя паведамляе, што 14 функцыянераў былі параненыя падчас разгону беспарадкаў, выкліканых прыхільнікамі прэзідэнта Дональда Трампа.

Прыхільнікі Дональда Трампа прарвалі ахову і ўвайшлі ў Капітолій у час, калі амерыканскі Кангрэс збіраўся ўхваліць перамогу Джо Байдэна на прэзідэнцкіх выбарах. Праца была прыпыненая.

З 18:00 па мясцовым часе ў Вашынгтоне дзейнічае каменданцкая гадзіна, уведзеная мэрам горада Мюрыэль Баўзер. Прэзідэнт Дональд Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў спыніць акцыі пратэсту. Аднак, ён падтрымаў сцвярджэнне аб фальсіфікацыі выбараў.
Віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс і

Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій у Вашынгтоне Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій у Вашынгтоне

абраны прэзідэнт Джо Байдэн таксама заклікалі спыніць насілле.

Позна ўвечары абедзве палаты амерыканскага кангрэса аднавілі сумесную сесію. У сваіх выступленнях на форуме Кангрэса дэмакраты і некаторыя рэспубліканцы падкрэслілі, што прэзідэнт Трамп і яго прыхільнікі не прадставілі доказаў масавых фальсіфікацый на выбарах.


Пасля працэдуры падліку галасоў выбаршчыкаў фармальна аспрэчыць вынік прэзідэнцкіх выбараў ужо немагчыма. Згодна з Канстытуцыяй ЗША, Джо Байдэн прынясе прысягу на прыступках Капітолю 20 студзеня і стане 46-м прэзідэнтам ЗША. Віцэ-прэзідэнтам будзе прызначана Камала Харыс.

Карэспандэнт Польскага радыё ў ЗША Марэк Валкускі гаварыў у інтэрв'ю Польскаму радыё 24, што падзеі ў Капітоліі былі беспрэцэдэнтнымі:

-Тое, што здарылася ў Вашынгтоне, з пункту гледжання не толькі палітыкі, не толькі грамадства, але бяспекі – беспрэцэдэнтнае. Я працуе карэспандэнтам у Вашынгтоне амаль 20 гадоў, я бачыў розныя дэманстрацыі і пратэсты, у якіх удзельнічала нават па 500 тысяч чалавек з нагоды вайны ў Іраку, але такой сітуацыя я ніколі не бачыў.

Сусветныя лідары асудзілі хваляванні ў Капітолю. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што тое, што адбылося ў Вашынгтоне, не зʼяўляецца воблікам Амерыкі. Брытанскі прэмʼер-міністр назваў падзеі ў сталіцы ЗША «ганьбай», а генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг напісаў пра «шакавальныя сцэны».


Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША, 6 студзеня 2021 года. Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША, 6 студзеня 2021 года.

Міністр замежных спраў Германіі Хайко Маас заклікаў Дональда Трампа прыняць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Міністр замежных спраў Ірландыі Сайман Коўні ахарактарызаваў падзеі ў Вашынгтоне як «напад на дэмакратыю з удзелам дзейнага прэзідэнта і яго прыхільнікаў».

Прэс-сакратар урада Польшчы заявіў, што ЗША – гэта спелая дэмакратыя, якая напэўна справіцца з бягучымі праблемамі. Пётр Мюлер падкрэсліў, што гвалт ніколі не зʼяўляецца добрым рашэннем:

-У першую чаргу трэба падкрэсліць, што заўсёды трэба пазбягаць гвалтоўных дзеянняў. І гэта адзіны каментар, які трэба выкарыстоўваць у сітуацыі, калі ў свеце адбываюцца такія рэчы. ЗША – гэта спелая дэмакратыя. Я перакананы, што яны справяцца з гэтай сітуацыяй. У іх выпрацаваныя механізмы ўнутры краіны.

Міхал Бараноўскі з Нямецкага фонду Маршала заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што падзеі ў Вашынгтоне шакуюць і не мелі прэцэдэнту ў гісторыі Злучаных Штатаў. Па словах эксперта, у сталіцы ЗША адбылася спроба перавароту:

-Гэтага нельга апісаць інакш, чым спроба перавароту, на шчасце, няўдалая, амерыканскай дэмакратыі. Гэта спроба спынення працэсу, які павінен быць фармальнасцю. І больш за ўсё непакоіць тое, што гэта не столькі спантанны працэс, колькі сапраўды спроба перавароту, якую падбухторваў цяперашні прэзідэнт Дональд Трамп.

Былы міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што падзеі былі наступствам ідэалагічнай вайны, якая вялася на працягу чатырох гадоў:

-Чатыры гады таму, калі ў выбарах перамог Дональд Трамп, значная частка грамадскай думкі лева-ліберальных поглядаў, вашынгтонскага істэблішменту, не прыняла гэтага выбару. Распачалася нагонка, прапагандысцкая барацьба з прэзідэнтам і яго адміністрацыяй, нягледзячы на тое, што першыя тры гады ён меў велізарныя поспехі. Ён паставіў на ногі эканоміку, амаль нуль беспрацоўя, а таксама шмат поспехаў у замежнай палітыцы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў у чацвер, што 20 студзеня адбудзецца ўпарадкаваны пераход улады. «Нягледзячы на тое, што я цалкам не згодны з вынікамі выбараў, і факты стаяць за мной, 20 студзеня адбудзецца перадача ўлады», – сказаў прэзідэнт ЗША.

«Хоць гэта азначае канец самага цудоўнага першага тэрміну ў гісторыі прэзідэнцтва, то гэта толькі пачатак нашай барацьбы за тое, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай», – дадаў Трамп.

ав


Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША, 6 студзеня 2021 года Дэманстранты, якія падтрымліваюць Трампа, штурмуюць Капітолій ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША, 6 студзеня 2021 года