У выданні Rzeczpospolita інтэрв’ю з вядомым расійскім палітолагам Андрэем Суздальцавым. Нагадаем, некалькі дзён таму былы супрацоўнік сілавых структур Беларусі Ігар Макар заявіў, што замах на журналіста Паўла Шарамета быў планаваны беларускімі спецслужбамі, якія таксама хацелі забіць іншых асоб, між іншым Алега Алкаева і Андрэя Суздальцава, які быў дэпартаваны з Беларусі ў 2006 годзе.
Сам Суздальцаў кажа, што інтуіцыя яму падказвала: яго жыццё ў небяспецы. Беларускім уладам не падабаліся яго вялікія артыкулы, якія выходзілі кожны тыдзень. Ён, таксама як Шарамет, быў праблемай для Лукашэнкі, паколькі псаваў яго адносіны з Масквой, ствараў прарасійскую, а не празаходнюю апазіцыю для беларускага кіраўніка.
Чаму беларускаму КДБ не ўдаўся замах на Суздальцава, калі былі такія планы? На думку палітолага, на нейкім этапе беларускія агенты трапілі пад назіранне расійскіх службаў, таму ім прыйшлося адмовіцца ад забойства ў Маскве, якая знаходзіцца пад пільным назіраннем пасля серыі замахаў. Тым не менш, трэба быць падрыхтаваным да ўсяго.
Лукашэнка цяпер у вельмі дрэнным становішчы, ён шукае ратунку. У Расіі яго лічаць праіграўшым, практычна няма ўжо важных палітыкаў, якія б лабавалі ў яго карысць. Ці ў яго ёсць падтрымка Крамля? Танных нафты ці газу ён не атрымаў, – кажа Суздальцаў. На яго думку, сітуацыя ў Беларусі можа радыкальна памяняцца ў красавіку або маі. Хаця праблема больш глыбокая, чым сыход Лукашэнкі. Збудаваная ім дзяржава неэфектыўная, неабходна яе перабудаваць.
нг