У нядзелю ўвечары аўтобус з супрацоўнікамі АМАП пад'ехаў пад дом Андрэя і Паліны Шарэндаў на вуліцы Грыбаедава ў Брэсце. Адначасова на месцы з'явіліся прадстаўнікі Следчага камітэта ў цывільным і супрацоўнікі мясцовага аддзялення сацыяльнай дапамогі. Функцыянеры ўзламалі дзверы кватэры і пачаўся ператрус. Чаго шукалі – не патлумачылі.
На жанчыну, якая спрабавала перашкодзіць міліцыянтам выйсці на балкон і зняць белы-чырвона-белы сцяг, надзелі кайданкі і вывелі з кватэры. Калі б не бабуля і дзядуля чатырохгадовае дзіця, хутчэй за ўсё, трапіла б у рукі прадстаўнікоў органаў сацыяльнай дапамогі, якіх невыпадкова прысутнічалі на месцы. У гэтым часе бацька маленькага Стаха і яго старэйшага 11-гадовага брата Славаміра ужо пяць дзён знаходзіўся за кратамі.
„ 29 снежня я шпацыраваў з малодшым сынам вакол нашага дома. Раптам да мяне падбеглі супрацоўнікі міліцыі. Яны нічога не казалі, не тлумачылі. Запіхнулі ў машыну. Мая жонка паспела выбегчы і забраць сына. Яна пачала таксама запісваць падзею на смартфон. Я правёў шэсць дзён у СІЗА, Новы год сустрэў за кратамі. За апошнія паўгода я правёў больш за два месяцы пад вартай” – кажа ў размове з выданнем Rzeczpospolita Андрэй Шарэнда.
„4 студзеня, калі я вярнуўся дадому ў кватэры быў хаос. Нашых рэчаў не было, яны нават узялі дыпломы, якія стаялі ў рамах на паліцы. Я не магу знайсці часткі дакументаў. Забралі ўсе стужкі і падарункі ў бел- чырвона-белых колерах, а таксама ўсё электроннае абсталяванне, якое было ў нас у кватэры”, - кажа мужчына. Ён не ведае, колькі часу правядзе на волі. 6 студзеня, то бок праз два дні пасля таго, як выйшаў на волю, Брэсцкі суд прыгаварыў яго да 15 сутак за ўдзел у „нелегальным пратэсце”, які прайшоў у Мінску на пачатку лістапада.
„ Я не з'явіўся ў суд, бо не веру ў незалежнасць беларускіх судоў. Не хаваюся, я з сынамі. Але яны могуць арыштаваць мяне ў любы момант. Мае бацькі – гэта людзі старэйшага ўзросту, а органы сацыяльнай абароны ўжо пачынаюць цікавіцца маімі дзецьмі”, - кажа Андрэй. Тым часам яго жонцы пагражае некалькі гадоў зняволення.
Андрэй і Паліна Шарэнды – гэта самая вядомая сям'я актывістаў у Брэсце. Яны шмат гадоў звязаныя з беларускім дэмакратычным рухам. Паліна балятавалася на парламенцкіх выбарах 2019 года і нават выступала ва ўрадавым рэгіянальным тэлебачанні. Дарэчы яна выклікала скандал, калі падчас прамога эфіру назвала Аляксандра Лукашэнку дыктатарам.
Андрэй і Паліна пазнаёміліся 15 гадоў таму ў нелегальнай моладзевай арганізацыі „Малады фронт”. З самага пачатку ўдзельнічалі ў паслявыбарчых пратэстах, паведамляе Rzeczpospolita. Газета нагадвае, што, паводле праваабарончага цэнтру „Вясна”, у цяперашні час у Беларусі ў турме знаходзяцца 169 палітвязняў.
аз