X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Маравецкі, Галоўня і Дуда карыстаюцца найбольшым даверам палякаў

19.01.2021 13:01
Паводле апытання, найменшым даверам апытаных карыстаецца міністр юстыцыі.
-
Прэм'ер-міністр Матэвуш МаравецкіPAP/Albert Zawada

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, былы журналіст і незалежны экс-кандыдат на прэзідэнта Шыман Галоўня і прэзідэнт Анджэй Дуда займаюць тры першыя месцы ў рэйтынгу палітыкаў, якім палякі давяраюць найбольш. Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадстак думкі, якое па замове партала onet.pl правёў IBRiS.

Прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму давяраюць 43,7 працэнта рэспандэнтаў. У той час 47,8 працэнта рэспандэнтаў крытыкуюць працу кіраўніка польскага ўрада.

43,3 працэнта апытаных заявілі, што давяраюць лідэру арганізацыі „Польшча 2050” Шымону Галоўні. Не давяраюць былому кандыдату ў прэзідэнты - 28,3% апытаных.

На трэцім месцы апынуўся прэзідэнт Анджэй Дуда, якому давяраюць 41,9 працэнта, а не давяраюць - 47,5 працэнта рэспандэнтаў.

Чарговыя месцы рэйтынгу IBRiS занялі прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі (36,1 працэнта) і старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі (31,7 працэнта).

У сваю чаргу найменшым даверам апытаных карыстаецца міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра (61,7%), а далей Яраслаў Качыньскі (57,5%), Яцэк Сасін (56,6%), Кшыштаф Босак (54,3%) і былы прэм’ер ва ўрадзе „Прамадзянскай платформы” - Польскай сялянскай партыі  Дональд Туск (53,8%). Апытанне праводзілася 13-14 студзеня.

аз