Беларуская Служба

Расійскія ўлады вельмі хутка вучацца ў беларускіх, як змагацца з іншадумствам

28.01.2021 15:28
В. Карач: «Расія і Беларусь будуць ісці да дэмакратыі побач, але гэта будуць розныя шляхі».
Аўдыё
   . -    .   .
Расія падтрымлівае беларускі рэжым. Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі М. Мішусцін і Р. Галоўчанкафота: PAP/EPA/ALEXANDER ASTAFYEV / SPUTNIK / GOVERNMENT PRESS SERVICE POOL

Падзеі апошніх тыдняў у Расіі выклікаюць у многіх беларусаў эфект дэжавю – у нас гэта ўжо было. Расійскія ўлады вельмі хутка вучацца ў беларускага рэжыму, як змагацца з іншадумствам. І хоць пратэсты ў Расіі носяць крыху іншы характар, яны не такія маштабныя, як у Беларусі, асабліва беручы пад увагу памеры дзяржавы, то ўсё ж такі лёгка правесці паміж імі аналогію.

Раней беларусам магло здавацца, што яны могуць захаваць нейтральнасць, пра гэта казала яшчэ ранняй восенню Святлана Ціханоўская, і сябраваць з усімі, у тым ліку з Расіяй. Аднак цяпер становіцца зразумела, што беларусам раней ці пазней прыйдзецца выбіраць паміж Захадам і Расіяй, у якім геапалітычным напрамку ісці, аб чым перакананая дырэктар Цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў “Наш дом” Вольга Карач.

- За мяжой чакалі, што падчас пратэстаў у Беларусі будуць еўрапейскія або расійскія сцягі. Замежнікаў здзівіла, што гэтага не было, толькі бел-чырвона-белыя. На дадзены момант тэма нумар адзін – сыход Лукашэнкі, а не геапалітычнае становішча Беларусі. Але пры гэтым для беларусаў вельмі важныя правы чалавека, а гэта еўрапейскія каштоўнасці. Калі раней пра Беларусь думалі як пра краіну, дзе моцна прарасійскія настроі, то цягам шасці месяцаў сітуацыя змянілася. Беларусы хочуць мець больш еўрапейскіх стандартаў, а Расія ідзе ў адваротны бок, там сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца. Ідзе бойка за Беларусь – ці яна будзе з Расіяй, ці з Захадам.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

нг