Беларуская Служба

Амерыканцы захапілі ў Лівіі расійскі ракетны комплекс «Панцыр-С1»

30.01.2021 09:32
Дзякуючы аперацыі амерыканскіх паветраных сіл захоплены супрацьпаветраны комплекс дастаўлены на адну з авіябаз у Германіі.
-
"Панцыр-С" УС РФФота: CC BY-SA 3.0, via Wikimedia Commons

Брытанскае выданне «The Times» пацвердзіла, што амерыканцы перахапілі ў Лівіі расійскі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1», піша польскі партал узброенай тэматыкі defence24.pl. У рамках сакрэтнай аперацыі гэтую ўстаноўку перавезлі самалётам на адну з амерыканскіх баз у Германіі.

Па словах «The Times», амерыканцам удалося захапіць адзін з зенітна-ракетных супрацьпаветраных комплексаў «Панцыр-С1». Афіцыйна прычынай сакрэтнай аперацыі была неабходнасць абароны сістэмы ад перахопу яе ісламісцкімі баевікамі або гандлярамі зброяй. Комплекс «Панцыр-С1» у руках тэрарыстаў быў бы вельмі вялікай пагрозай для пасажырскага паветранага руху, бо ён можа паражаць паветраныя цэлі на вышыні нават 15 км. захоп гэтага комплексу тэрарыстамі даў б ім магчымасць атакаваць пасажырскія самалёты амаль у кожнай краіне свету, куды яго ўдалося б перакінуць.

Дзякуючы аперацыі амерыканскіх паветраных сіл захоплены супрацьпаветраны комплекс дастаўлены на адну з авіябаз у Германіі. Зараз амаль напэўна амерыканцы вывучаць расійскі праект, шукаючы яго слабыя бакі, улічваючы яго сістэму кіравання і навядзення. Такім чынам ім лёгка ўдасца павысіць эфектыўнасць сістэм электроннай барацьбы ЗША і НАТА, уключаючы, у прыватнасці, сістэмамі абароны ў паветраных суднах.

Важнымі будуць таксама вынікі выпрабаванняў ракет, бо расійскай прапагандай пастаянна падае іх, як лепшыя ў сваім класе ў свеце. Цяпер амерыканцы будуць мець магчымасць праверыць гэта, як раней расяяне выпрабавалі амерыканскі комплекс MANDAPS тыпу Stinger, пісалі на польскім партале defence24.pl.

эж