У апошні час няма ані дня, каб у Беларусі не адбываліся нейкія значныя ды нават знакавыя палітычныя і грамадскія падзеі. Для прыкладу, на днях было паведамлена, што ў Мінску прышчэпку ад каранавіруса атрымала крыху больш за 1 тыс. чалавек. Нібы дасягненне, але калі ўзяць дадзеныя па суседніх краінах, то акажацца, што хваліцца няма чым.
Так, у чацвер беларускія калегі паінфармавалі, што ў Мінску прышчэпку ад каранавіруса атрымалі 1125 чалавек. Вакцынацыю перш за ўсё праходзяць медыкі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Масавая вакцынацыя насельніцтва запланаваная на красавік.
У афіцыйную статыстыку не верыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён мяркуе, што і тут, як і ў іншых галінах, выкарыстоўваюцца прыпіскі.
Для параўнання варта нагадаць, што ў Вільні штодня вакцынацыю праходзіць 1 тыс. чалавек, а ў Польшчы лічбы прывітых грамадзян ідуць на сотні тысяч. Прычым у згаданых краінах закупленыя вакцыны заходняй вытворчасці цэнтралізавана праз структуры ЕС. У Беларусі ж пакуль што пастаўляецца толькі расійская вакцына, плануецца закупіць кітайскую.
Іншай сімвалічнай падзеяй стала тое, што беларуская вакалістка Napoli, якая сем гадоў запар прабівалася ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», сёлета не будзе прымаць удзелу ў ім. Яна лічыць, што рабіць гэта ў актуальнай палітычнай сітуацыі проста непрыстойна. Акрамя таго, артыстка не хоча прадстаўляць краіну пад чырвона-зялёным сцягам. Napoli – гэта мастацкі псеўданім Вольгі Шыманскай.
Рыгор Кастусёў сказаў, што верыць у беларускую моладзь і яго цешыць пастава маладых людзей.
А ў канцы размовы палітык і грамадскі дзеяч нам сказаў, што вельмі ганарыцца беларускай моладдзю. Ён мяркуе, што калі ёсць такая моладзь у краіне, то будзе і будучыня ў краіны.
вс
слухайце аўдыёфайл