Беларуская Служба

Вашынгтон крытыкуе дзеянні Крамля

28.01.2021 16:11
Новы кіраўнік дыпламатыі ЗША выступіў з першай прамовай.
Аўдыё
  • Эксперт прагназуе палітыку ЗША да Усходняй Еўропы
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JIM LO SCALZO

У сваім першым публічным выступе пасля заняцця пасады дзяржсакратара ЗША Антоні Блінкен раскрытыкаваў дзеянні Масквы ў дачыненні да Аляксея Навальнага і выказаў занепакоенасць лёсам дысідэнта. Новы кіраўнік амерыканскай дыпламатыі заявіў, што Навальны выказвае меркаванне не малой часткі расіян. Эксперт зазначае, што варта спадзявацца больш актыўнай пазіцыі ЗША што да сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе.

Дзяржсакратар ЗША Антоні Блінкен заявіў, што ўрад Джо Байдэна ўжо неаднаразова выказваў глыбокую занепакоенасць стаўленнем да Аляксея Навальнага. Уражвае, наколькі расійскія ўлады баяцца аднаго чалавека - спадара Навальнага, - сказаў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі.

Антоні Блінкен нагадаў, што амерыканская разведка рыхтуе справаздачу пра цэлы шэраг варожых дзеянняў Расіі, сярод якіх кібератакі, паведамленні пра тое, што Расія плаціць за забойства амерыканскіх салдат у Афганістане, спроба ўмяшання ў выбары ў ЗША. Чакаецца, што ў справаздачу таксама ўвойдзе спроба атруціць Аляксея Навальнага. Ён выказвае погляды шматлікіх расіян. Яго трэба слухаць, а не арыштоўваць, дадаў Энтані Блінкен.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі не захацеў казаць пра дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але не выключыў іх. Паводле яго слоў, рашэнні па гэтым пытанні будуць прыняты пасля завяршэння справаздачы.

Таксама варта чакаць большай актыўнасці амерыканцаў у справе Украіны, большай падтрымкі для суверэнітэту Беларусі, асабліва ў святле апошніх крокаў Крамля, кажа палітолаг Сяргей Богдан.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле