Беларуская Служба

Улады ўзялі курс на інтэнсіфікацыю тэрору

02.02.2021 13:45
Пракуратура заявіла, што збіраецца жорстка караць за "экстрэмісцкія погляды і сімволіку".
Аўдыё
  • Лукашэнка будуе імітацыю таталітарызма ў Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/nexta_tv

Эксперт зазначае, што ў Лукашэнкі няма рэсурсаў, каб пабудаваць у краіне таталітарны рэжым. Нарошчванне тэрору толькі прыспешыць эканамічны крах. Тым больш, што вясной можа адбыцца інтэнсіфікацыя грамадскіх пратэстаў.

У Беларусі ўлады плануюць змяніць заканадаўства, уводзячы крымінальную адказнасць за «любое спрыянне» «экстрэмізму» і распаўсюд «экстрэмісцкай сімволікі». Пра гэта заявіў генпракурор. Пад гэтай шырмай улады хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "не толькі арганізатараў экстрэмісцкіх фарміраванняў, кіраўнікоў, але любых удзельнікаў. Гэтаксама тых, хто "фінансуе" экстрэмістаў".

Такім чынам, неўзабаве ў Беларусі кожны нязгодны з Лукашэнкам можа застаць запісаны ўладамі ў экстрэмісты. Куды прывядзе Беларусь гэты курс мы запыталіся ў палітолага кіраўніка Цэнтра палітычных даследаванняў «Палітычная Сфера» Андрэя Казакевіча.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл