Беларуская Служба

Да канца лета будзе прышчэпленых 70% дарослага насельніцтва ЕЗ

02.02.2021 11:10
Абяцае старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, у размове са штодзёнкай «Rzeczpospolita».
Аўдыё

Увосень 2020 года ўсе казалі пра поспех Еўрапейскай камісіі: сумесная стратэгія вакцынацыі, кантракты на пастаўкі сотняў мільёнаў доз. Настаў 2021, і адусюль чуваць пра катастрофу. Чаму, запыталася выданне.

Старшыня Еўракамісіі зазначыла, што ў палітыцы заўсёды ёсць узлёты і падзенні, асабліва ў крызісныя часы. Ацэньваць трэба канчатковы вынік. На пачатку пандэміі ў Еўракамісіі не было кампетэнцыі ў галіне аховы здароўя, спатрэбіўся час, каб пераканаць дзяржавы-члены ЕЗ у тым, што павінен быць агульны еўрапейскі падыход.

Варта пачакаць з ацэнкай 2021 года, цытуе словы эўрачыноўніцы польскае выданне.

Еўразвяз толькі пачалі маштабную кампанію вакцынацыі. Раней такога яшчэ не было. Распрацаваць вакцыну атрымалася ўсяго за 10 месяцаў. Звычайна гэта займае ад 5 да 10 гадоў. 

Летам 2020 года Еўразвяз падпісаў першы кантракт з AstraZeneca. Азіраючыся назад, заявіла старшыня Еўракамісіі, мы зрабілі правільны выбар. Усе паспяховыя кампаніі падпісалі з намі кантракты на пастаўку лекаў.

Аднак масавая вакцынацыя за такі кароткі час яшчэ не праводзіліся. Прышчэпкі Еўразвяз пачаў пры канцы снежня. Было пастаўлена 18 мільёнаў доз. У лютым у нас будзе яшчэ 33 мільёны, а ў сакавіку - яшчэ 45 мільёнаў. Вакцынацыя паскорыцца яшчэ больш у другім квартале.

юл