Беларуская Служба

Байдэн распачаў новую эпоху ў спорце жанчын

03.02.2021 12:19
Новыя рашэнні прэзідэнта ЗША палягчаюць умовы ўдзелу трансгендарных у спартовых спаборніцтвах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/Drazen Zigic

У першыя дні прэзідэнцтва Джо Байдэн пабіў усе рэкорды па колькасці прынятых рашэнняў. Сярод іх новыя законы па барацьбе са зменамі клімату, эканамічныя рашэнні, якія на першым месцы ставяць гандаль і развіццё амерыканскага рынку за кошт экспарту ды новыя рашэнні па гендэрнай палітыцы. Менавіта апошнія выклікалі хвалю крытыкі і дыскусій у грамадстве. Прапановы Байдэна закранаюць, між іншым спартовую галіну, прадстаўнікі якой сумняваюцца ў правільнасці падыходаў новай адміністрацыі прэзідэнта да гендэрнай палітыкі – чытаем на партале sport.pl.

Гаворка ідзе пра допуск транссексульных жанчын і мужчын да спартовых спаборніцтваў на аснове сваёй палавой ідэнтычнасці. Некаторыя спартоўцы нязгодныя з гэтым рашэннем, паколькі гэта можа абазначаць канец мараў пра спартовую кар’еру для многіх біялагічных жанчын. Як даказваюць навукоўцы, трансгендэрныя жанчыны маюць у сярэднім на 12 кг больш шкілетных цягліц, чым у жаночых целах; яны маюць у сярэднім на 40 адсоткаў больш сілы ў верхняй часткі цела і на 33 адсоткі больш сілы ў ніжняй часткі цела. Адрозненні абумоўлены не толькі памерам цягліц, але і тым, што мышцы ў целе мужчыны маюць больш мацнейшае валакно. Дагэтуль на міжнародным узроўні трансгендэрныя жанчыны мусілі прайсці прынамсі гадавую гарманальную тэрапію, каб быць дапушчаным да спаборніцтваў. Аднак, як паказваюць вынікі, гэтага не хапае для суперніцтва на роўным узроўні.

Супраць рашэння выступіла тэнісістка Мартына Навратылава. Яна заклікала арганізаваць асобнае спаборніцтвы для трансгендэрных спартоўцаў, або ўвесці "гандыкап", каб на самым старце «біялагічныя жанчыны» мелі перавагу перад трансгендэрнымі жанчынамі.

sport.pl/аев