Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Літвы: «Пуціну ўсё даражэй цягнуць на сваёй спіне Беларусь»

09.02.2021 12:50
Таму магчыма, што Расія перастане займацца Беларуссю.
.
Ілюстрацыя. Удзельнік антырасійскіх пратэстаў у Грузііфота: PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

У выданні Rzeczpospolita вялікае інтэрв’ю з міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам, які ў панядзелак пабываў з першым візітам у Варшаве. Гаворка ідзе не толькі пра супрацу з Польшчай, але таксама пра сітуацыю ў Беларусі.

На закід, што Еўрапейскі саюз амаль нічога не прапануе беларусам, міністр адказвае, што Польшча перадала 11 млн еўра, Літва – 1 млн, ЕС – 24 млн, нельга сказаць, што гэта нічога. Праблема ў тым, як перадаць гэтыя сродкі беларускаму народу. Важна, каб тыя, хто адчуў пераслед з боку рэжыму, мог атрымаць справядлівасць. У Літве пракуратура вядзе следства супраць беларускіх сілавікоў, адказных за рэпрэсіі. Суседзі памагаюць беларускім лідарам: Польшча – Паўлу Латушку, Літва – Святлане Ціханоўскай.

Ці ў Расіі ёсць праграма ў адносінах Беларусі? «На маю думку, Пуцін заняты ўласнай краінай, Лукашэнка адчувае сябе ў пэўным сэнсе незалежным. Аднак ён – банкрут, жыве ў палацы ў акружэнні АМАПу, толькі таму яго немагчыма звергнуць. Тым не менш, яму вельмі цяжка нешта рабіць у галіне ратавання эканомікі, барацьбы з пандэміяй. Ён нічога не можа зрабіць без падтрымкі Пуціна. А Пуціну ўсё даражэй цягнуць на сваёй спіне Беларусь. Таму магчыма, што Расія перастане займацца Беларуссю. Трэба за гэтым дакладна сачыць, у якім напрамку ідзе развіццё падзей – у напрамку Паўночнай Карэі ці дэмакратыі».

Ці Пуцін дазволіць беларусам правесці дэмакратычныя выбары? Калі цаной будзе дэмакратыя ў Расіі, то дасць такую магчымасць, каб самому застацца пры ўладзе, – мяркуе міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, які, дарэчы, унук Вітаўта Ландсбергіса.

нг