Беларуская Служба

Лукашэнка шукае магчымасці адмовіцца ад канстытуцыйнай рэформы

11.02.2021 13:41
Лукашэнка не раз абяцаў правесці рэформу асноўнага закону, і пры гэтым заяўляў, што пры новай канстытуцыі ён ужо не будзе прэзідэнтам.
.   6-
А. Лукашэнка на 6-ым Усебеларускім народным сходзефота: PAP/EPA/PAVEL ORLOVSKIY/ POOL

Dziennik Gazeta Prawna закранае сітуацыю ў Беларусі. Лукашэнка шукае магчымасці адмовіцца ад абяцанай канстытуцыйнай рэформы. Сёння і заўтра дэлегаты Усебеларускага народнага сходу зацвярджаюць план развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

Выданне нагадвае, што восенню Лукашэнка не раз абяцаў правесці рэформу асноўнага закону, і пры гэтым ён заявіў, што пры новай канстытуцыі ён ужо не будзе прэзідэнтам.

Прапановы зменаў у канстытуцыі паявіліся ўжо некалькі гадоў таму, а ўлады Беларусі прыгадалі пра іх, калі пачаліся масавыя пратэсты. Ідэю падтрымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Расія настойвае на рэформе, паколькі дзякуючы ёй расіяне атрымалі б больш рычагоў прэсінгу на Беларусь, яны маглі б увесці ў парламент прарасійскія партыі.

Улады аб’явілі працэс збору прапаноў, але чым бліжэй быў тэрмін правядзення сходу, тым менш ахвотна Лукашэнка казаў пра канстытуцыю. Урэшце ён заявіў, што сход не мае паўнамоцтваў да зацвярджэння такой рэформы. Ён заявіў, што падчас мерапрыемства будзе толькі аб’яўлена дата правядзення рэферэндуму, і то толькі тады, калі «дэлегаты будуць да гэтага гатовыя».

Апазіцыя не прызнае Усебеларускага народнага сходу, яна стараецца зладзіць уласны сход, за дэлегатаў можна галасаваць у інтэрнэце. Кампанія Святланы Ціханоўскай працуе таксама над уласнай канстытуцыяй. Гучаць таксама заклікі да пратэстаў. МУС перасцерагае, што будзе жорстка караць «парушальнікаў правапарадку».

нг