Беларуская Служба

Мілаш Земан пра V4: Разам мы мацнейшыя

11.02.2021 16:01
Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя Вышаградскай групы.
Аўдыё
  • Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуў увагу на значэнне Вышаградскай групы для дабрабыту краін усходнееўрапейскага рэгіёну:
   ,   ,   ,   , , , 11  2021
Прэзідэнт Славаччыны Зузанна Чапутава, Польшчы Анджэй Дуда, Вугоршчыны Янаш Адэр, Чэхіі Мілаш Земан, Юрата, Польшча, 11 лютага 2021 года PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

10 лютага завяршыўся двухдзённы юбілейны саміт Вышаградскай групы (V4). У гэта рэгіянальная аб’яднання ўваходзяць чатыры краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: Польшча, Славаччына, Чэхія і Вугоршчына. Прэзідэнты краінаў падсумавалі 30-годзя арганізацыі на беразе Балтыйскага мора ў польскім курортным гарадку Юрата.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, Чэхіі Мілаш Земан, Славаччыны Зузанна Чапутава ды Вугоршчыны Янаш Адэр абмяркоўвалі сітуацыю ў Еўрапейскім Звязе і месца Цэнтральнай Еўропы ў кантэксце працэсаў, якія адбываюцца на кантыненце і ў свеце – асабліва ў дачыненні да Амерыкі, Расія і Кітая. Лідары краін Вышаградскай групы таксама абмяркоўвалі пандэмію каранавіруса і яе сацыяльна-эканамічныя наступствы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуў увагу на значэнне Вышаградскай групы для дабрабыту краін усходнееўрапейскага рэгіёну:

- Вышаградская група ўносіць значны ўклад у палітыку ЕЗ і НАТА. Нашы краіны не раз паказалі прыклад паспяховага супрацоўніцтва. Гэта прыносіць вынік у выглядзе прасоўвання нашых дзяржаў і ўсяго рэгіёна. Мы паслядоўна падтрымліваем ідэю еўрапейскага адзінства і салідарнасці. А таксама выступаем за Еўропу роўных дзяржаў і свабодных народаў.

Супрацоўніцтва краінаў Вышаградскай групы можа быць добрым прыкладам для краінаў Усходняга Партнёрства, а таксама для Заходніх Балканаў. У гэтым кантэксце хачу выказаць задавальненне тым, што ўжо некалькі гадоў V4 сістэматычна павялічвае падтрымку і ўзмацняе супрацоўніцтва з гэтымі двума рэгіёнамі, у тым ліку, дзякуючы Фонду Вышаградскай групы.

Важнай часткай сустрэчы ў Юраце было абмеркаванне тэмаў, звязаных з энергетыкай. Польшча, Вугоршчына, Чэхія ды Славаччына падтрымліваюць энергетычную трансфармацыю і паступовую адмову ад вугалю, як крыніцы энергіі. На гэта, у прыватнасці, звярнуў увагу прэзідэнт Вугоршчыны Янаш Адэр:

- Калі мы сур'ёзна ставімся да мэтаў скарачэння шкодных выкідаў у атмасферу, нам патрэбна развіваць атамную энергію, усе чатыры краіны хочуць развіваць атамную энергетыку, і ў бліжэйшыя 20 гадоў нам таксама спатрэбіцца газ, газавыя электрастанцыі, каб задаволіць нашы энергетычныя патрэбы.

Польскі лідар Анджэй Дуда падкрэсліў, што Вышаградская група падтрымлівае энергетычную трансфармацыю, але яна павінна быць справядлівай:

-Нам патрэбная справядлівая трансфармацыя, якая будзе адбывацца ва ўмовах абароны месцаў працы, патрэбаў чалавек. Карацей кажучы, у энергетычнай трансфармацыі асноўную вагу павінна мець сацыяльная справядлівасць.

Важнай тэмай на сустрэчы лідараў краінаў Вышаградскай групы стала эпідэмія. Амаль год жыцця ў надзвычайных умовах эпідэміі прадэманстраваў, што нярэдка краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы лепей далі сабе рады з невядомымі дагэтуль выклікамі. Прзідэнтка Славаччыны Зузанна Чапутава закрнула тэму паставак вакцыны супраць каранавіруса:

-Мы дамовіліся, што кожная з нашых краінаў будзе імкнуцца рабіць усё магчымае ў гэтым кірунку, але вакцыны, якія адпавядаюць медычным і навуковым патрабаванням – гэта самае важнае, чым мы павінны кіравацца пры набыцці прэпаратаў.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан разлічвае на тое, што Вышаградская група зможа, як ён выказаўся, паменшыць супраціў некаторых дзяржаў атамнай энергетыцы. Прэзідэнт Чэхіі выказаў надзею на ўмацаванне Вышаградскага супрацоўніцтва, нагадаўшы агульную пазіцыю V4 па пытанні размеркавання мігрантаў або бюджэту Еўрапейскага Звязу:

- Вышаградская група валодае велізарнай сілай. Разам мы мацнейшыя, чым паасобку. Гэта дасяжна, дзякуючы сінэргіі ўсіх нас.

Двухдзённы саміт прэзідэнтаў Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны – Анджэя Дуды, Янаша Адэра, Мілаша Зэмана і Зузанны Чапутавай  стаў пачатак адзначэння 30-годдзя супольнасці, якое прыпадае на 17 лютага. Менавіта на гэты дзень прызначана сустрэча кіраўнікоў урадаў краінаў Чацвёркі.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкаўскі вэль Сэнк анансаваў, што на маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікоў урадаў будуць абмяркоўвацца, у прыватнасці, пытанні развіцця лічбавых тэхналогій у рэгіёне. Адной з тэмаў перамоваў, якія пройдуць 17 лютага ў Кракаве, павінна быць будучыня Вышаградскай групы.

Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў вэль Сэнка, гэты фармат рэгіянальнага супрацоўніцтва зʼяўляецца надзейным і эфектыўным:

-Вышаградская група – гэта сярод іншага шанец для Еўрапейскага Звязу. Бо Вышаградская група падтрымлівае палітыку Еўрапейскга Звязу, адначасова наша група дапамагае ЕЗ прагматычна зірнуць на некаторыя справы, што ў далёкай перспектыве прыносіць карысць усёй супольнасці. Мы рады, што гэта пачалі заўважаць і эліты краінаў Заходняй Еўропы.

Слухайце аўдыцё! 

эж