Беларуская Служба

Узровень свабоды СМІ дасягнуў самага нізкага ўзроўню

12.02.2021 12:56
Паводле адмыслоўцаў, узровень палярызацыі, як грамадства так і медыярэсурсаў за апошнія гады дасягнуў нязведаных раней вынікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com

У апублікаваным у чацвер дакладзе Міжнароднага інстытута прэсы (IPI) паведамляецца, што ўзровень свабоды СМІ ў Польшчы моцна знізіўся, - паведамляе Gazeta Wyborcza, якая знаходзіцца ў апазіцыі да кіруючых колаў.

Паводле адмыслоўцаў, узровень палярызацыі, як грамадства так і медыярэсурсаў за апошнія гады дасягнуў нязведаных раней вынікаў. Шмат увагі прысвячаецца канкрэтным прыкладам парушэння журналісцкай свабоды падчас кастрычніцкіх і лістападавых пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй Польшчы. Гэты факт прызнаецца ўсімі, з кім размаўлялі прадстаўнікі IPI. Зафіксаваныя выпадкі збіцця журналістаў паліцыяй, адзін фатограф атрымаў выстрэл гумовай куляй. Амбудсмен Польшчы Адам Боднар сказаў, што гэтыя выпадкі не адзінкавыя.

У справаздачы IPI чытаем, што польскі ўрад робіць крокі, каб павольна выцесніць незалежныя СМІ ў краіне. Раней не ўдалося ажыццявіць план «дэканцэнтрацыі» медыяў, якія маюць замежных інвестараў. Аднак пазней, улады мадыфікавалі план і купілі медыягрупу Polska Press, якая гуртуе сотні інфармацыйных выданняў. Аўтары дакладу адзначаюць, што польскі ўрад спробу «рэпаланізацыі СМІ» ажыццяўляе якраз цяпер, пакуль адміністрацыя Джо Байдэна не прызначыла новага амбасадара ў Польшчы і знізілася рызыка міжнароднага скандалу.

Gazeta Wyborcza/аев