Беларуская Служба

Лукашэнка ня мае, што прапанаваць беларусам

11.02.2021 16:11
Усебеларускі народны сход, што ладзіць дыктатар паказаў, што Беларусь чакае толькі дэградацыя, калі ў краіне не зменіцца ўлада.
Аўдыё
  • Лукашэнка можа запрапанаваць беларусам толькі дыктатуру
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube

Лукашэнка хоча прадэманстраваць, што пратэстаў няма, яго падтрымлівае большасць і далей працягваць кіраваць, як у папярэднія гады.

11 лютага ў Беларусі пачаўся Усебеларўскі народны сход, які ладзяць улады дзеля дэманстрацыі падтрымкі Лукашэнкі. На сходзе беларускі ўзурпатар хваліўся, што за яго большасць беларусаў, заявіў, што перамог на выбарах, а губернатары прыпісалі яму не больш за пару працэнтаў. Таксама Лукашэнка ў сваім выступе абрынуўся на апазіцыю, на прапановы з папярэдніх гадоў, цалкам прамаўчаўшы пра патрабаванні пратэстоўцаў, якія зводзяцца да свабодных выбараў і выхаду з эканамічнага застою, які працягваецца 12 гадоў.

Таксама прызначаныя ўладамі дэлегаты не бачаць рэльных праблем. Напрыклад, дэлегат УНС з Гомеля, рэктар Юры Кулажэнка пасля выбараў 9 жніўня на бачыў ніякага гвалту з боку сілавікоў.

- Ніякага міліцэйскага гвалту я не бачыў. Я бачыў, што ахвярамі былі амапаўцы. 40 чалавек, не 150 амапаўцаў пацярпелі. Я бачыў карцінкі.

У сваю чаргу Каардынацыйная рада звярнулася да дэлегатаў УНС з заклікам дзейнічаць сумленна, задаваць пытанні, якія насамрэч важныя для Беларусі. Гаворыць прадстаўніца Рады Вольга Кавалькова.

- Не галасуйце за прапановы, якія парушаюць правы грамадзян нашай краіны.

Выступаючы перад дэпутатамі Лукашэнка паабяцаў перафарматаванне ўлады.

- Пераразмеркаванне паўнамоцтваў будзе, прычым радыкальнае пераразмеркаванне. Канстытуцыю новую, ужо трэцюю, мы падрыхтуем. Цягам года праект Канстытуцыі будзе гатовы, у пачатку наступнага года мы ўнясём новую Канстытуцыю на ўсеагульнае абмеркаванне, на рэферэндум.

У Сеціве з'явіліся здымкі рэзалюцыі, якая будзе прынятая на другі дзень Сходу. З дакумента вынікае, што УНС атрымае заканадаўчы статус «вышэйшай формы народнага прадстаўніцтва», да канца года з'явіцца новая Канстытуцыя, у наступным годзе ўлады плануюць правесці канстытуцыйны рэферэндум. Што стаіць за гэтымі прапановамі: рэальны змены ці ўмацаванне дыктатуры Лукашэнка? Пра гэта мы запыталіся палітолага кіраўніка Цэнтра палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэя Казакевіча.

- Ідэя Лукашэнкі са Сходам палягае на тым, каб скончыць палітычны крызіс. Не думаю, што ён верыць, што УНС дазволіць гэта зрабіць, але гэта дазволіць яму забыць пра тое, што ёсць пратэсты, апаненты ды апазіцыя. Гэта, каб рабіць выгляд, што ўсё добра.

Усебеларускі народны сход паказаў, што ў Беларусі не будзе ніякіх змен. Лукашэнка вядомы тым, што ніклі не выконвае сваіх абяцанняў, ніколі не адказвае за свае словы. Ён хоча забыць, што ў краіне ёсць пратэсты, прадэманстраваць, што ён пануе над сітуацыяй і больш нічога. Змен у Беларусі не будзе, кажуць эксперты, будзе дэградацыя.

Юры Ліхтаровіч