Беларуская Служба

Віктар Орбан канчаткова падпарадкаваў медыяпрастору

16.02.2021 15:52
У Венгрыі ноччу з нядзелі на панядзелак замоўкла апошняя незалежная радыёстанцыя Klubradio.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com/StockSnap

Dziennik Gazeta Prawna паведамляе, што ў Венгрыі ноччу з нядзелі на панядзелак замоўкла апошняя незалежная радыёстанцыя Klubradio, якая пакрывала сваімі хвалямі ўсю краіну. Klubradio будзе працаваць толькі ў Інтэрнэце.

Рада нацыянальных СМІ забрала ў гэтай радыёстанцыі канцэсію, патлумачыўшы, што гэта за шматразовыя парушэнні стандартаў вяшчання. На сам рэч Klubradio атрымліваў папярэджанні за ўсё.

Такім чынам медыяпрастора  ў Венгрыі стала инструментам, які выкарыстоўваецца ўладамі дзеля сваіх мэтаў.

DGP акрамя шматлікіх іншых пагроз, якія ўзнікаюць у сітуацыі адсутнасці крытычнага апарата, падкрэслівае, што цяпер немагчыма абараняць венгерскае грамадства ад шкоднай інфармацыі.

Урадавыя СМІ не паведамляюць, напрыклад, што 7 млн вакцын з Кітая і Расіі, якімі будуць прышчэпліваць грамадзянам Венгрыі, не былі дапушчаны на тэрыторыі іншых краін ЕЗ.

Таксама падпарадкаваныя ўладам СМІ не паведамляюць аб пратэстах у Беларусі, таму што гэта шкодзіць карціне венгерска-расійскіх адносін. Падобна як і наступ Расіі на Украіну.

Незалежныя венгерскія СМІ фінансуюцца на аснове крафтфаўндынгу і не маюць сур'ёзнага апазіцыйнага інвестара. Уцягненне ў падобны бізнес, для гэтага ж інвестара пагражае ўзнікненнем праблем з боку дзяржаўнага апарату.

Неўзабаве ў Венгрыі парламенцкія выбары, у якіх апазіцыя нават мела б шанцы перамагчы цяперашніх кіруючых. Аднак, каб уводзіць змены ў заканадаўства апазіцыя павінна здабыць 133 мандаты з 199.

яс