На аснове рашэння Арбітражнага суда Растоўскай вобласці можна пацвердзіць факт гандлю вугалем з Данбасу, піша Dziennik Gazeta Prawna. Польскія журналісты падкрэсліваюць, што гэтая інфармацыя поўнасцю супадае з расследаваннем, праведзеным газетай у 2017 годзе. Тады аказалася, што ў Польшчу трапляе вугаль, які здабываюць на сепаратысцкай тэрыторыі. У судовым працэсе паміж двума кампаніямі выйшла ўся схема, па якой нелегальная сыравіна трапляе ў РФ і потым экспартуецца ў іншыя краіны.
Канфлікт паміж фірмамі «Вугаль Данбасу» і «Глобаль інвест» узнік з-за меншай на 30 вагонаў пастаўкі вугалю ў траўні 2017 года ў порт у Марцаве. Растоўскі суд дакладна разглядзеў справу і высветліў падрабязную схему паставак вугаля з Данбасу ў РФ. Паводле суда, цягнікі з Данбасу трапляюць у расійскія парты, а адтуль - далей. За працэс адказвае віцэ-міністр эканамічнага развіцця непрызнаванай Данецкай Народнай Рэспублікі Сяргей Назараў, які пражывае ў Маскве. Гэта яго польскія журналісты ў 2017 годзе назвалі як адказнага за экспарт вугалю ў трэція краіны. Дарэчы, ён сам сказаў раней агенцтву Bloomberg, што Расія штомесяц пастаўляец адзін мільёнам тон данбаскага вугалю.
Што цікава, у афіцыйных базах дадзеных цягнікі з РФ ніколі не перасякаюць межы сепаратысцкіх рэспублік. Афіцыйна грузавыя вагоны стаяць гадзінамі ды днямі на памежных станцыях у Гукаве і Успенскай. Аднак разам з публікацыяй рашэння суда высветлілася, што насамрэч яны перасякаюць мяжу з Данбасам, дзе адбываецца загрузка сыравінай, якая далей пастаўляецца на экспарт.
Dziennik Gazeta Prawna/аев