Беларуская Служба

Шэсць гадзін размоў Пуціна з Лукашэнкам

23.02.2021 15:45
Афіцыйныя паведамленні вельмі суха перадаюць змест перамоў: сумеснае рэагаванне на выклікі, супрацоўніцтва на розным узроўні, дарожныя мапы інтэграцыі.
Аўдыё
  • Эксперт пра перамовы ў Сочы кіраўніцтва Расіі ды Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN / Dostawca: PAP/EPA.

Што хаваецца за афіцыйнымі камунікатара, мы паспрабавалі расшыфраваць з экспертам.

Сустрэча Пуціна ды Лукашэнкі была анансаваная на пачатку лютага. Паведамлялася, што кіраўнікам дзвюх краін неабходна абмеркаваць шырокі комплекс пытанняў развіцця беларуска-расійскіх адносін.

Размова Пуціна з Лукашэнкам доўжылася 6 гадзін. З паведамленняў афіцыйных інфармацыйных агенцтвам Белта ды РИА Новости вынікае, што расійскі прэзідэнт абмеркаваў з Лукашэнкам пытанне сумеснага рэагавання на сучасныя выклікі, у тым ліку ў сферы ваеннай бяспекі, супрацоўніцтва дзвюх краін на розных узроўнях, у тым ліку на рэгіянальным. Пуцін нагадаў Лукашэнку, што Расія застаецца самым буйным гандлёвым партнёрам Беларусі.

У сваю чаргу Лукашенка распавёў расійскаму прэзідэнту, што амаль усе дарожныя мапы ўзаемадзеяння дзвюх краін гатовы да падпісання. Таксама Лукашэнка падзякаваў Крамлю за фінансавую дапамогу.

Даволі сціплы пералік тэм для 6 гадзінных перамоў. Што яшчэ магло быць на павестцы сочынскай сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага Сяргея Богдана.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

слухайце аўдыёфайл