Беларуская Служба

Уладзімір Падгол разважае пра антыбеларускую сутнасць рэжыму Лукашэнкі

06.03.2021 15:16
«Нацыяналізм – гэта не балбатня на мове!»
Аўдыё
  • "Паміж радкоў" за 6 сакавіка 2021 года
Уладзімір Падгол radyjo.net

Месяц таму Лукашэнка сядзеў на сцэне Купалаўскага тэатра і сказаў унікальную фразу «нацыяналізм – гэта не балбатня на мове». Пасля гэтай гістарычнай сцэны я адгледзеў па розных тэлеканалах усе рэпартажы аб візіце ўладара з царскімі паўнамоцтвамі ў тэатр. Усе рэпартажы былі былі выключна па-руску.

А ў пятніцу тыдзень таму па ўсіх незалежных сайтах прайшло паведамленне, што сілавікі затрымалі паўтара дзясятка пенсіянерак, якія ў электрычцы чыталі кнігі беларускіх пісьменнікаў. Гілевіча, Быкава, Барадуліна і іншых Прычым адзін супрацоўнік міліцыі папракаў: Што ж вы чытаеце апазіцыйную літаратуру.

Аўтарскую перадачу Уладзіміра Падгола «Паміж радкоў» за 6 сакавіка слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж