Беларуская Служба

Беларусь на палітычным раздарожжы

09.03.2021 11:10
Беларускае кіраўніцтва агучыла план выхаду з палітычнага крызісу: новая Канстытуцыя, новыя выбары. Па часе – пачатак наступнага году.
Аўдыё
  • Эксперты пра напрамкі палітычных змен у Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/MARIO CRUZ Dostawca: PAP/EPA

Эксперт перакананы, што зыходу Лукашэнкі не будзе, ён рыхтуецца застацца пры ўладзе, дзеля гэтага яму патрэбныя рэпрэсіі.

Лукашэнка заяўляе, што сітуацыя ў краіне пад кантролем, але рэпрэсіі не сціхаюць. Заведзена больша за 2400 крымінальных спраў на ўдзельнікаў мірных пратэстаў. У сваю чаргу ў адказ на 1800 скарг людзей на катаванні з боку сілавікоў – рэакцыя ўладаў нулявая.

Лукашэнка заяўляе, што ў краіне «ніякага трансферу ўлады быць не можа», пасля чаго інфармуе, што ў студзені-лютым наступнага году будзе прынятая Канстытуцыя, і адбудуцца парламенцкія ды прэзідэнцкія выбары. Гэтыя словы гучаць падчас нарады 2 сакавіка, у якой удзельнічалі прэм’ер Раман Галоўчанка, міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і начальнік дэпартаменту міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў. Лукашэнка яшчэ паабяцаў ім, што яны змогуць балатавацца.

Што адбываецца ў беларускім палітычным полі, мы папрасілі пракаментаваць палітолага Андрэя Ляховіча.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл