Беларуская Служба

Павал Усаў: Мінск гатовы спыніць дыпламатычныя кантакты з Варшавай

24.03.2021 16:27
Арышт Анжэлікі Борыс – чарговы этап у палітыцы ціску на польскую меншасць у Беларусі.
Аўдыё
  • Мінск гатовы спыніць дыпламатычныя кантакты з Варшавай
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў кажа, што беларускія ўлады скіравалі сваю актыўнасць на два асноўныя напрамкі.

-З аднаго боку, гэта адчынены дыпламатычны канфлікт з Польшчай. Мінск фактычна гатовы разарваць дыпламатычныя стасункі з Варшавай і вярнуцца да стану 2008 году, калі ў Беларусі не было амбасадара. З другога, гэта знішчэнне польскіх арганізацый і іх актыўнасці. Уладам патрэбны вобраз ворага. Гэта таксама ўкладаецца ў канцэпцыю, што Польшча хоча захапіць Заходнюю Беларусь. Вялікія высілкі будуць скіраваныя на раздуванне этнічнага канфлікту, а ён будзе «прадавацца» Расіі, каб атрымаць дадатковыя дывідэнды. Трэба чакаць рэпрэсій у дачыненні да актыву польскай меншасці ў Беларусі, а таксама пашырэння дыпламатычнай вайны.

У далучаным гукавым файле каментар палітолага да інфармацыі пра магчымыя правакацыі на Дзень Волі, а таксама працяг ачарнення бел-чырвона-белай сімволікі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка