X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

НАТА падтрымлівае суверэнітэт Украіны

07.04.2021 14:53
У выніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, распачатай у 2014 годзе, загінулі больш за 13 тысяч чалавек.
.
. Foto: EPA/DAVE MUSTAINE

НАТА рашуча падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны – запэўніў у аўторак, 6 красавіка ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім генеральны сакратар блоку Енс Столтэнберг, пішуць на польскім партале Defence24.pl.

«Я патэлефанаваў прэзідэнту Зяленскаму, каб выказаць сур'ёзную заклапочанасць ваеннымі дзеяннямі Расіі ва Украіне і вакол яе і сталымі парушэннямі рэжыму спынення агню. НАТА рашуча падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Мы застаемся вернымі нашаму цеснаму супрацоўніцтву», – напісаў Столтэнберг у сацыяльнай сетцы Twitter.

У Данбасе, дзе ў ліпені мінулага года ўступіў у сілу рэжым спынення агню, з пачатку гэтага года назіраецца павелічэнне напружанасці. У першыя месяцы 2021 года там загінулі 20 украінскіх вайскоўцаў. Тыдзень таму на пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады начальнік Генеральнага штаба Украіны Руслан Хамчак заявіў, што Расія павялічвае колькасць сваіх войскаў уздоўж мяжы з Украінай.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў у адказ, што руху расійскіх войскаў не павінны турбаваць іншыя краіны і што Расія перасоўвае свае сілы туды куды, лічыць патрэбным. «Расейская Федэрацыя прымае неабходныя захада для бяспекі сваіх межаў», – сказаў ён.

У выніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, распачатай у 2014 годзе, загінулі больш за 13 тысяч чалавек. Пра падтрымку Украіны блокам НАТА пісалі на польскім партале Defence24.pl.

эж

Амерыканцы рыхтуюцца да крызісу ва Украіне

02.04.2021 10:12
Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША ўвяло самы высокі ўзровень пагрозы ў сувязі з эскалацыяй баёў на Данбасе.

На Усходзе Украіны новае абвастрэнне

05.04.2021 15:45
Кіеў і данбаскія сепаратысты не спыняюць абвінавачваць адзін аднаго ў падрыхтоўцы правакацый дзеля аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў.