X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Палітолаг Ежы Таргальскі: Расія пры Пуціне будзе гніць, як Савецкі Саюз гніў пры Брэжневе

07.04.2021 15:00
Польскі Палітолаг Ежы Таргальскі сцвярджае, што мы маем справу з расколам у блоку НАТА ў дачыненні да ваеннага канфлікту ва Украіне.
Аўдыё
  • Міжнародную абстаноўку, якая апошнім часам, характарызуецца ростам напружанасці на лініі Масква – умоўны Захад на хвалях Польскага радыё каментаваў палітолаг, даследчык дзейнасці камуністычных спецслужбаў Ежы Таргальскі:
Dr Jerzy Targalski
Dr Jerzy TargalskiPR24

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе яму балатавацца на чарговыя два прэзідэнцкія тэрміны пасля заканчэння цяперашняга, якое прыпадае на 2024 год. Інакш кажучы – «Пуцін назаўжды». Такое рашэнне было ўхвалена на фоне сцягвання расійскійх сілаў да ўкраінскай мяжы, адпаведнай інфармацыйнай падрыхтоўкі, якую вядзе крамлёўская прапаганда. Адначасова новая амерыканская адміністрацыя, пад кіраўніцтвам Джо Байдэна фармулюе асноўныя прынцыпы сваёй замежнай паліткі. Міжнародную абстаноўку, якая апошнім часам, характарызуецца ростам напружанасці на лініі Масква – умоўны Захад на хвалях Польскага радыё каментаваў палітолаг, даследчык дзейнасці камуністычных спецслужбаў Ежы Таргальскі:

- Па-першае, у Расіі кіраўнікі застаюцца ва ўладзе да канца сваіх дзён. Па-другое, наяўнасць улады не залежыць ад таго, ці ёсць нейкі фармальны дэкрэт або яго няма, усё залежыць ад таго, ці кантралюе кіраўнік палітычныя эліты краіны, ці адпавядае ён чаканням гэтай эліты. Законы ў Расіі сімвалічны, выконваюць візуальую функцыю. Тым часам рэчаіснасць не залежыць ад дэкрэтаў. Прадстаўнікі палітычнай эліты выказалі згоду на тое, каб Уладзімір Пуцін застаўся ва ўладзе, калі не памрэ заўчасна, ці не будзе скінуты да 2030 года. Расія будзе гніць, як Савецкі Саюз гніў пры Леанідзе Брэжневе.

З іншага боку, з'явілася інфармацыя аб магчымай інтэрвенцыі Расіі ў Данбасе. Расіі асабліва і не прыхоўвае сцягвання войскаў да мяжы з Украінай, вядзе адпаведную інфармацыйную апрацоўку, якая крыху нагадвае тое, што ўжо адбывалася ў 2014 годзе. Расіі актыўна прысутнічае не толькі ва Украіне, за ёй цягнецца шлейф шпіёнскіх скандалаў у Балгарыі ды Італіі. На першы погляд не выглядае на тое, што пуцінская Расіі раскладаецца.

- Краіна, якая знаходзіцца ў стане раскладання, можа быць агрэсіўнай. Часта менавіта так і адбываецца. Расія агрэсіўная па сваёй прыродзе. Унутраны стан не мае з гэтым нічога агульнага. Акрамя таго, Масква заўсёды была агрэсіўнай. Бо Расія пачала вайну ў Данбасе. Апошняя інфармацыя аб тым, што вось-вось пачнецца вайна – гэта элемент знешняй палітыкі, якую вядзе Расійская Федэрацыя.

У Вашынгтоне зʼявілася новая ўлада, і вядома ж, Пуцін правярае, як Злучаныя Штаты Амерыкі адрэагуюць на рост напружанасці. Гэта адзін аспект. Іншы – гэта спроба ўбіць клін паміж ЗША і Нямеччынай, бо Расія занепакоена пэўнай згодай, дакладней, узаемным памкненнем Берліна і Вашынгтона дамовіцца. Масква выкарыстоўвае сітуацыю ва Украіне, каб убіць клін у хаўруснікаў, бо Берлін мяркуе, што Кіеў павінен саступіць і падпарадкавацца Крамлю. Тым часам Вашынгтон лічыць, што трэба дапамагчы Украіне ў пытанні захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. З гэтае прычыны Амерыка адрэагавала належным чынам, і прывяла войскі ў Еўропе ў баявую гатовасць.

Акрамя таго, было анансавана правядзенне вучэнняў сёлета на тэрыторыі Украіны. Паглядзім, якія з краін Паўночнаатлантычнага альянсу возьмуць у іх удзел. Гэта адпаведны сігнал для Расіі аб тым, што ЗША не даруюць агрэсію. Важна паказаць, што будзе, калі Расія адважыцца распачаць агрэсію. Тым часам Крэмль хоча паглядзець, што будзе, калі ён будзе пагражаць такой агрэсіяй. Вядома, не будзе ніякай атакі. Гэта элемент палітычнай гульні.

30 сакавіка адбыліся перамовы канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб сітуацыі ва Украіне. Польскі Палітолаг Ежы Таргальскі сцвярджае, што мы маем справу з расколам у блоку НАТА ў дачыненні да ваеннага канфлікту ва Украіне. Нямеччына і Францыя зайграюць з Расіяй, тым часам як Вашынгтон рашуча падтрымлівае суверэнітэт Украіны.

-Расія зацікаўлена ў гэтым расколе, бо яна хоча прывесці да сітуацыі, у якой Нямеччыны будзе абапірацца на Расію і аддаліцца ад ЗША. Крэмль пастаянна намагаецца ўбіць клін у шэраг хаўруснікаў. Акрамя таго, Масква заявіла, што нейкая падводная лодка перашкаджае пракладцы «Паўночнага патоку-2». Гэта можа стаць добрым тлумачэннем таго, чаму Расія не ў стане завяршыць будаўніцтва газаправода. Перш за ўсё, у Масквы няма ноу-хау, яна проста не ў стане гэта зрабіць. Бо заходнія канцэрны адмовіліся ад пракладкі газаправода. Гэта тэхналагічна складаны праект. Расія можа не здолець гэта. Трэба неяк такі стан рэчаў неяк растлумачыць, а пры магчымасці Масква будзе старацца павышаць напружанасць і патрабаваць чагосьці наўзамен за нармалізацыю. Сітуацыя выглядае менавіта так. Не чакайце вайны.

Аднак не ўсе эксперты падзяляюць аналагічнае меркаванне. Напрыклад, аналітыкі расійскага даследчага асяродка Conflict Intelligence Team адзначаюць, што на мяжы з Украінай Расія сканцэнтравала найбольшую колькасць салдат і цяжкай ваеннай тэхнікі, пачынаючы з 2015 года.

Аналітыкі, якія назіралі за перамяшчэннем расійскіх войскаў, падкрэсліваюць, што да расійска-ўкраінскай мяжы падведзены бранятанкавыя, мотапяхотныя, дэсантныя і артылерыйскія падраздзяленні. Паводле вайсковага аглядальніка Міхаіла Хадаронка, калі Украіна дазволіць уцягнуць сябе ў правакацыйныя дзеянні сепаратыстаў, Расія можа адкрыта далучыцца да ўзброенага канфлікту. Ваенны эксперт Віктар Мурахоўскі нагадаў, што на працягу многіх гадоў Расія ў гэтую пару года арганізуе вучэнні, і, як ён адзначыў, «кожны год у гэты час пачынаецца істэрыка, што Расія рыхтуецца да вайны».

У сваю чаргу аналітык Conflict Intelligence Team Руслан Лявіеў адзначае, што не трэба недаацэньваць апошнія падзеі, і падкрэслівае, што запланаваныя вучэнні ў анексаваным Крыме і Растоўскай вобласці ўжо скончыліся, і што войска, замест таго каб вярнуцца ў кашары, надалей застаецца на палігонах. Цягнікі, наладаваныя вайсковай тэхнікай, выехалі з Сібіры і ў бліжэйшы час даедуць да расійска-ўкраінскай мяжы.

Слухайце аўдыё! 

pr/эж

Палітолаг Ежы Таргальскі ўзнагароджаны Ордэнам адраджэння Польшчы

21.12.2020 12:04
Галіна яго зацікаўленняў – перш за ўсё краіны Усходняй Еўропы: Украіна, Расія і Беларусь.

На Усходзе Украіны новае абвастрэнне

05.04.2021 15:45
Кіеў і данбаскія сепаратысты не спыняюць абвінавачваць адзін аднаго ў падрыхтоўцы правакацый дзеля аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў.

НАТА падтрымлівае суверэнітэт Украіны

07.04.2021 14:53
У выніку агрэсіі Расіі супраць Украіны, распачатай у 2014 годзе, загінулі больш за 13 тысяч чалавек.