У суботу, 17 красавіка, урад у Празе абвясціў, што, паводле апошніх высноў, за выбух на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе была адказная расійская ваенная разведка (ГРУ). Чэхія прыняла рашэнне – у рамках свайго адказу – выслаць 18 расійскіх дыпламатаў. Аднак, у хуткім часе рэакцыя Прагі павінна быць пашырана і ўключыць эканамічныя крокі, піша energetyka24.com.
Як абвясціў намеснік прэм'ер-міністра Чэхіі Карэл Гаўлічэк, якога цытуе Чэшскае тэлебачанне (Česká Televize), чэхі маюць намер выключыць расійскую кампанію «Расатам» з тэндэру на пашырэнне АЭС «Дукаваны» ў бліжэйшыя некалькі дзён. Такім чынам, расіяне страцяць шанец рэалізаваць інвестыцыі на суму каля 6 мільярдаў еўра.
У Чэхіі на працягу некаторага часу гучалі галасы, якія выключаюць расіян з інвестыцый у гэты блок. У канцы студзеня 2021 года кампаніі з Кітая былі выключаны з тэндэру. Цяпер іх лёс падзеліць «Расатам».
У цяперашні час у Дукаванах, дзе размешчана электрастанцыя, падлучаная да сеткі ў 1985 г., працуюць чатыры рэактары PWR агульнай валавой магутнасцю 2,02 ГВт. Да 2035 года яны павінны быць заменены двума рэактарамі магутнасцю 2,4 ГВт.
ав