Беларуская Служба

На Данбасе катуюць украінскіх мірных жыхароў

18.05.2021 14:41
Партал niezalezna.pl апублікаваў шакуючы рапарт «Ізаляцыя - галасы з падвалу?»
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Klaus Hausmann from Pixabay/CC0

Катаванне токам, тапленне, збіццё, забіванне іголак пад пазногці - пра такія катаванні паведамляюць тыя, хто прайшоў «Ізаляцыю» у Данецку, часовы лагер для ўкраінскіх грамадзянскіх асоб, створаны данецкімі сепаратыстамі.

Гэта сапраўдны канцлагер, сведчаць ацалелыя. Жудасная рэчаіснасць цяперашняга Данецку, апісана ў дакладзе Монікі Андрушэўскай і Віталя Чэкалы «Ізаляцыя - галасы з падвала», які быў падрыхтаваны на замову еўрадэпутата Ганны Фатыгі.

Драма катаваных у «Ізяляцыі» тым больш уражвае, што адбываецца ў цалкам сучасныя часы. Справаздача распавядае пра трагічны досвед 16 зняволеных, якія ў знаходзіліся ў так званым СІЗА ў 2016-2019 гадах.
У арышт можна патрапіць практычна з вуліцы.
«Я ехала з працы дадому. Па дарозе на лесвічнай клетцы на мяне напалі чатыры мужчыны, апранутыя ў цывільнае. На мяне надзелі кайданкі. Я не разумела, што адбываецца. Мяне запіхнулі ў машыну. Яны сказалі, што мне пагражае 15 гадоў турмы. Пагражалі, што маё дзіця будзе выхоўвацца ў дзіцячым доме. Прызнайся! У чым трэба прызнавацца - я зусім не разумела. Я не разумела, у чым справа», - кажа адна з ахвяр «Ізаляцыі», якая цытуецца ў справаздачы.
У «арышт» траплялі не толькі ўкраінцы, але і ўсе, хто - як кажа іншая ахвяра - «нейкім чынам не падабаліся ўладам так званай Народнай Рэспублікі».
Падрыхтаваны рапарт прызначаны для «адкрыцця вачэй» міжнароднай думкі на жорсткія практыкі, якія чыняць прарасійскія сепаратысты ў Данецку. Справаздачу можна спампаваць на сайце еўрадэпутата Ганны Фатыгі на польскай, англійскай і ўкраінскай мовах.



Юл