Беларуская Служба

Беларуская апазіцыя заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі

21.05.2021 16:11
Тэму эфектыўнасці санкцый ды палітыкі Захаду ў справе абароны правоў чалавека ўзняла Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне.
Аўдыё
  • Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі патрэбныя
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA

У Беларусі не праходзіць крызіс выкліканы фальсіфікацыяй выбараў у жніўні мінулага году. Лукашэнка ўзурпаваў уладу ды рэпрэсіямі трымаецца на пасадзе. Захад не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў ды ўвёў санкцыі. Беларускі рэжым у адказ спыніў дыялог з Захадам ды паглыбляе адносіны з Расіяй. Беларускія ды замежныя эксперты абмяркоўвалі ці палітыка Захаду можа ўплываць на беларускі крызіс.

Тэму эфектыўнасці санкцый ды палітыкі Захаду ў справе абароны правоў чалавека ўзняла Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне. Санкцыі не ёсць рашэннем беларускага крызісу, але важным элементам ціску на рэжым, перакананы, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Беларусі Павал Латушка.

- Санкцыі патрэбныя, паглядзіце, што адбываецца ў Беларусі. Толькі за апошні тыдзень 36 Беларусаў атрымалі крымінальныя тэрміны за палітычную пазіцыю ад 8 месяцаў да 11 гадоў. 2 – непаўналетнія. 21 грамадзянін Беларусі прыйшоў праз адміністрацыйны арышт. Спыненая дзейнасць парталу Туt.by. Мая пазіцыя дыпламата ды палітыка, што санкцыі ёсць эфектыўным інструментам, здольным спыніць рэпрэсіі ды прывесці мірныя змены ў Беларусь. Аднак іх эфектыўнасць залежыць ад іх рэальнасці, а не дэкларатыўнасці ды іх своечасовасці. Сёння ў Беларусі маштаб рэпрэсій настолькі велізарны, што санкцыі спазняюцца.

Сёння Беларусь – гэта тэст для Аб'яднанай Еўропы. Санкцый супраць дыктатарскіх рэжымаў працуюць, перакананы былы кандыдат у прэзідэнты і лідарам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаваў.

- Мяне санкцыі не проста вызвалілі з турмы, але хутчэй за ўсё выратавалі жыццё. Я маю права так сцвярджаць. Апроч таго санкцыі дазволілі пазбавіцца ад камунізму ў СССР ды краінах сацыялістычнага лагера. Дазволілі выратаваць жыццё тысяч палітзняволеных ва ўсім свеце. Што да Беларусі, рэальных і доўгатэрміновых санкцый супраць рэжыму, якія маглі б забяспечыць правы беларусаў, не было. Пры гэтым нават увядзенне кароткатэрміновых санкцый адразу прыводзіла да канкрэтных вынікаў. Канкрэтна – вызваленне палітзняволеных. Так было калі ЗША ўвялі санкцыі Белнафтахіму ў 2008 годзе, патрабуючы вызвалення кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Праз некалькі месяцаў яго вызвалілі.

Цяпер патрэбныя ў першую чаргу эканамічныя санкцыі, каб зменшыць рэсурсы рэжыму, зазначае Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.

- Трэба абмежаваць валютныя паступленні рэжыму. Тут ёсць мінімум 5 механізмаў, сярод якіх замарозка новых інвестыцый, адмова крэдытавання, спыненне трансгранічнай супрацы. Трэба яшчэ ціснуць на раскол элітаў. Тут патрэбныя персанальныя санкцыі на дзяржаўных служачых, якія фальсіфікавалі выбары, звальнялі студэнтаў, зачынялі бізнес. Другі механізм – гэта расследаванне карупцыйных схем паставак тавараў з Беларусі, кантрабанды. Важна таксама абмяжоўваць унутраныя фінансы рэжыму праз адмову ад набыцця акцызных тавараў, асабліва гарэлкі ды цыгарэт, абмежаванне бягучых выдаткаў.

Санкцыі важны сродак уздзеяння, але на заменіць актыўнасці беларусаў, перакананы Даніэль Фрыд з амерыканскага аналітычнага цэнтры «Atlantic Council (USA)»

- Санкцыі могуць спрацаваць, але не заўсёды так, які мы спадзяваліся ды не заўсёды згодна з планаваным графікам. У палітыцы мы часта пераацэньваем тое, што можам дасягнуць у кароткачасовай перспектыве, і недаацэньваем доўгачасовай перспектыве. Асабліва гэта тычыцца санкцый, яны не могуць быць стратэгіяй, а сродкам уздзеяння на рэжым, каб той спыніць рэпрэсіі. Разам з тым санкцыі не заменяць іншыя сродкі, маюць адкладзенае ў часе ўздзеянне. Не трэба нецярплівіцца, у спалучэнні з іншымі мерамі санкцыі могуць даць вынік, але не адразу і не максімальны вынік, асабліва ў бліжэйшы час.

Беларускія палітыкі ды эксперты звярнуліся да Еўрасаюзу з заклікам прыспешыць прыняцце санкцый супраць беларускага рэжыму.

Юры Ліхтаровіч