Беларуская Служба

Пасольства Беларусі ў Канадзе будзе закрыта

26.05.2021 14:40
Мяркуецца, што консульскія функцыі пасольства Рэспублікі Беларусь будзе выконваць Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Пасольства Беларусі ў Канадзе будзе закрыта, рашэнне аб гэтым прыняў урад у Мінску, паведаміла дыпмісія ў аўторак на сваім сайце. Партал niezalezna.pl піша, што пасольства прыпыняе сваю дзейнасць 1 верасня 2021 г. Консульскі аддзел пасольства прыпыняе прыём і апрацоўку дакументаў, уключаючы заявы на візу, дакументы для атэстацыі і судзімасці, з 10 ліпеня 2021 г. Мяркуецца, што консульскія функцыі пасольства Рэспублікі Беларусь будзе выконваць Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку, ЗША – піша дыппляцоўка ў Атаве.

У Беларусі ёсць пасольства ў Канадзе з 1997 г. Канада не мае дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску, і пры неабходнасці консульскую дапамогу аказвае пасольства Канады ў Варшаве.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў у аўторак на прэс-канферэнцыі, спасылаючыся на вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, і арышт беларускага апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча, што «паводзіны беларускага рэжыму абуральныя, незаконныя і абсалютна непрымальныя». «Гэта быў напад на дэмакратыю і свабоду прэсы. Мы асуджаем гэта і заклікаем вызваліць (Пратасевіча). Мы таксама асуджаем небяспечнае ўмяшанне ў грамадзянскую авіяцыю, сказаў Трудо.

-Канада ўжо ўвяла санкцыі супраць Беларусі і разгледзіць далейшыя варыянты. У той жа час мы выказваем сваю моцную падтрымку ўсім міжнародным інстытутам, у тым ліку Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), АБСЕ і НАТА. Мы салідарныя з нашымі партнёрамі ў абароне журналістаў ва ўсім свеце, – дадаў прэмʼер-міністр.
У панядзелак Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), якая базуецца ў Манрэалі, паведаміла, што старшыня Рады ІКАО сабраў тэрміновае пасяджэнне 36 дыпламатычных прадстаўнікоў у Савеце ІКАО ў чацвер, 27 мая. У цяперашні час Польшча не мае свайго прадстаўніка ў Савеце ІКАО, паколькі гэта не зʼяўляецца пастаяннай функцыяй, але статут арганізацыі дазваляе запрашаць Польшчу на сустрэчы. Самалёт Ryanair, які выконваў рэйс FR 4978, зарэгістраваны ў Польшчы.

Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA), якая таксама базуецца ў Манрэалі, таксама асудзіла прымусовую пасадку самалётаў Ryanair у Мінску.

У сярэдзіне кастрычніка мінулага года Канада ўвяла дадатковыя санкцыі ў адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. 

ав

Чарговыя краіны закрываюць сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў

26.05.2021 09:11
Швецыя і Латвія не будуць прымаць у сябе самалётаў беларускіх авіяперавозчыкаў.

А. Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады дзейнічалі па правілах, прымушаючы да пасадкі самалёт

26.05.2021 12:25
Па словах Лукашэнкі, у самалёце знаходзіўся тэрарыст.