Беларуская Служба

"Расія ратуе лукашэнкаўскі рэжым"

31.05.2021 16:11
Перакананы дэпутат Еўрапарламенту, былы міністр замежны“ спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Аўдыё
  • Польскі палітык: Расіі патрэбны рэжым Лукашэнкі
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/ROBERT GHEMENT Dostawca: PAP/EPA

Калі санкцыі, уведзеныя ў апошнія дні ў дачыненні да паветраных перавозак супраць Беларусі, не прымусяць Лукашэнку пайсці на саступкі, то ў Бруселі ёсць іншыя меры, якія тычацца абмежаванняў на экспарт і імпарт, заявіў Вітольд Вашчыкоўскі ў эфіры Польскага радыё.

У пятніцу ў Сочы Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка размаўлялі пяць гадзін. Пасля гэтай сустрэчы была агучаная кароткая інфармацыя пра тое, што прэзідэнты ўздымалі тэмы, звязаныя з нядаўнім авіяцыйным інцыдэнтам і паглыбленнем расійска-беларускай інтэграцыі. Адносіны Расіі і Беларусі, а таксама дзеянні Заходняй Еўропы ў дачыненні да Мінска пракаментаваў дэпутат Еўрапарламенту, былы міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

- Нічога не змянілася, проста Пуцін ратуе Лукашэнку, то становіцца мацнейшы перад узмацненнем еўрапейскіх санкцый. Калі спыненне авіяпералётаў не паўплываюць на яго, у Брусэлі ляжаць падрыхтаваныя абмежаванні на экспарт ды імпарт. Беларусь можна моцна зачапіць, абмяжоўваючы экспарт угнаенняў, якія вырабляе Беларусь, ды іншых драбнейшых прадуктаў, як драўніна ды г.д. Ёсць адказ з боку Расіі – падтрымка, каб гэты рэжым далей існаваў.

Лукашэнка прывёз Пуціну дакументы, якія дазволяць лепш зразумець, што сталася з самалётам. Пашто гэты спектакль?

- Трэба іх спытацца, але я думаю, што гэта гульня, каб уратаваць твар Пуціна. Ва ўсім свеце гаворыцца, што за захопам стаялі расійскія службы, ці нават каардынавалі. Цяпер яны граюць гэты спектакль, каб паказаць, што гэта было рашэнне Лукашэнкі, якія над усім пануе ды інфармуе цяпер свайго адданага хаўрусніка.

Крэмль паспрабаваў перашкодзіць палётам еўрапейскіх самалётаў у Расію, ці Захад прамаўчыць на гэта, ці будзе рэагаваць.

- Я перакананы, што гэта будуць замоўчваць. Пуцін грае разам з Лукашэнкам, апроч грошай ён прапануе яму падтрымку. Стварае перашкоды для Еўрасаюза. Не думаю, што ЕС хоча ўзмацняць санкцыі супраць Расіі. Пра гэта сведчыць сітуацыя з Навальным. Ён паказаў, хто хацеў яго забіць, атрымаў паказанні, прадэманстраваў глыбіню карупцыі пуцінскага рэжыму. Еўропа на гэта не рэагуе, а будуе Nord Stream 2. Я не чакаю, што нешта іх змусіць пераглядзець сваю пазіцыю, хіба, што будзе ў Еўропе тэрарыстычны акт, чаго нікому не пажадаю.

Што да газаправоду, ЗША вырашылі не накладаць санкцыі на фірмы, якія яго будуць. Што гэта значыць для нашага рэгіёну?

- Тут важныя тры элементы. Кожны новы амерыканскі прэзідэнт у вачах Пуціна імкнецца ўбачыць душу. У сваю чаргу экспертны Дэмакратычнай партыі кажуць, што нельга цалкам перакрэсліваць Расію, ігнараваць яе, трэба спадзявацца, што гэтая краіна можа дэмакратызавацца. Трэба даць ёй шанец, а не адштурхоўваць яе. Па-другое, гэта адносіны з Кітаем. Байдэн наіўна верыць, што расіяне дапамогуць яму з Кітаем. Рускія не хочуць памірыць Амерыку з Кітаем, наадварот, іх саперніцтва ім адпавядае. Да пэўнага моманту, калі толькі Кітай не вырашыцца захапіць Сібір. Ёсць яшчэ справа Германіі. ЗША разлічваюць, што Берлін падтрымае іх. Аднак для немцаў важнае эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем, яны на гэтым шмат зарабляюць. Таксама Вашынгтон, як за часоў Абамы, хоча перакласці бяспеку Еўропы на плечы немцаў, лічучы гэта іх сферай адказнасці.

Што гэта азначае для Польшчы, якую палітыку павінна весці Варшава?

- Гэта праблема будзе для ЗША. Расія ды Германія ім не дапаможа. Крэмль толькі карыстаецца з гандлю з Еўропай, зарабляе грошы, прадаючы газ. Потым гэтыя сродкі ідуць на мадэрнізацыю арміі, якая становіцца пагрозай для еўрапейскіх краін НАТА. Раней ці пазней Амерыцы давядзецца дапамагаць еўрапейцам умацаваць іх бяспеку. Для нас гэта таксама клопат, бо Байдэн пачынае перамовы з саступак. Дзіўная перамоўная тактыка. ЗША саступіла ў справе паставак газу, бяспекі, прапануе раззбраенне. Да якіх саступак дойдзе падчас сустрэчы. Таксама ёсць перасцярога, што можа пачацца гандаль коштам бяспекі нашага рэгіёна.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч