Беларуская Служба

Хто магутней – «Магутны Божа» ці той, хто крыху вышэй за Бога?

10.07.2021 16:10
Гэтым пытаннем задаецца аўтар агляду падзей тыдня ў Беларусі.
Аўдыё
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

5 ліпеня міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс уручыў Святлане Ціханоўскі пасведчанне аб надзяленні яе офіса ў Літве статусам «афіцыйнага прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі». Дарадца Ціханоўскай сказаў, што такія офісы адкрыюць у іншых краінах ЭЗ.
Беларускія ўладатрымальнікі выдалілі большасць дыпламатаў амбасады Літвы з РБ.

Еўрасаюз заклікаў беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыпламатычных місій, каб дыпламатыя магла працаваць, заявіла Еўрапейская служба знешніх дзеянняў у адказ на рашэнне афіцыйнага Мінска да мінімуму скараціць колькасць персаналу супрацоўнікаў амбасады Літвы.
Лукашэнка: «Гэта немаведама што: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасці яны рушылі пад сцягамі фашысцкіх наймітаў – паліцаяў. І апошнім часам нашыя сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касцёлах хочуць памаліцца (заўтра ці то сёння) пад «Магутны Божа«. Глядзіце, нарвяцеся».

16 чэрвеня курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі заклікала святароў архідыяцэзіі ўключыць у малітву вернікаў падчас імшы 3 ліпеня заклік да еднасці і супакою ў Беларусі.

Перад гэтым упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць 3 ліпеня малебны «ва ўсіх касцёлах і з шырокім прыцягненнем вернікаў». Ранішняе набажэнства мела прайсці 3 ліпеня – «у памяць аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвечанае Дню незалежнасці Беларусі».

«Калі малітва мае вялікую моц, д'ябал будзе змагацца з ёй». Біскуп Касабуцкі паведаміў пра візіт міліцыі ў кафедральны сабор.

Біскуп Юрый Касабуцкі паведаміў пра візіт міліцыі ў Катэдру. «У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы «Магутны Божа». Што канкрэтна, яны не разумелі самі…».

Лукашэнка: «Мы ведаем, хто ў ЗША, Германіі і іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектуючых і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць вопыт. Памятаеце, Skoda, Nivea і гэтак далей? Мы ім сказалі: хлопцы, дзякуй, да пабачэння. Першае: на беларускі рынак – ні кроку, другое: праз Беларусь – таксама ні кроку.
Менавіта так трэба паступіць і з немцамі. Хай праз Фінляндыю ў Кітай і Расію пастаўляюць сваю прадукцыю. Або праз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды», – сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што «у нас не такая вялікая эканоміка, каб парыцца наконт гэтых санкцый. Мы можам прадаць лішкі, якія ў нас ёсць, у астатняй частцы свету».

Лукашэнка адзначыў наяўнасць значных рэзерваў у гандлі з Расіяй, велізарны патэнцыял у Азіі, перш за ўсё ў Кітаі, Вʼетнаме, Індыі і Пакістане, а таксама ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, краінах Персідскага заліва і на Блізкім Усходзе.

«Сёння абмяркуем пытанні рэагавання на абмежавальныя меры калектыўнага Захаду ў дачыненні да нашай краіны. Мы павінны выпрацаваць стратэгію, якая дазволіць мінімізаваць іх эфект і працягнуць сваё развіццё. Я ўжо казаў: ніякіх размоў аб тым, што мы можам недзе недабраць, скараціць тэмпы, прырост нашай эканомікі. Пра гэта гаворкі быць не можа. Ідзе вайна», – падкрэсліў Лукашэнка.

«Для нас галоўнае – зрабіць так, каб не пацярпеў беларускі народ, – заявіў ён. – Задача ўрада – прадугледзець дзейсныя меры для кампенсацыі страт і захавання працоўных месцаў».
Еўрапейскія санкцыі – гэта фактычна карная аперацыя на сучасны манер.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне зусім не ў пасадцы борта Ryanair у Мінску або неадпаведнасці беларускай дзяржаўнай сістэмы заходнім узорам. «Бачыце, тут »дыктатура«. Усе гэтыя »перамены« задумваліся з адной мэтай: расчысціць поле для свайго бізнесу. Такое мы ўжо назіралі ў нашых паўднёвых суседзяў – украінцаў. Знішчылі ва Украіне ўсю вытворчасць, нават сельскагаспадарчую. Там жа »залатыя« землі ва Украіне – усё зраўнялі з гэтай зямлёй, знішчылі. Тое ж хочуць і ў нас. Ім не патрэбна канкурэнцыя. Гэта адна з прычын накату на Беларусь. І ўсе ведаюць, што за санкцыямі стаяць канкрэтныя карпарацыі, якія фінансуюць палітычныя інтарэсы шэрага заходніх дзеячаў, многія з гэтых карпарацый маюць крымінальнае мінулае, як і гэтыя палітычныя дзеячы», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сёння заходнія палітыкі з высокіх еўрапейскіх трыбун заклікаюць пакончыць з уладай і народам Беларусі, а з краіны зрабіць сыравінны прыдатак Еўропы. «Але яны не гавораць, што фактычна санкцыі ж не супраць беларускай улады, а супраць народа, у першую чаргу рабочых людзей. Мэта – пазбавіць іх даходаў, выкінуць на вуліцу. Фактычна гэта карная аперацыя на сучасны манер», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама пракаментаваў сітуацыю на мяжы. Па словах Лукашэнкі, Беларусь заўсёды адказна ставілася да выканання сваіх абавязацельстваў у галіне ядзернага нераспаўсюду, барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай, міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

«Сёння мы гэтым займаемся, але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна і выгадна нашай краіне», – падкрэсліў Лукашэнка.

У некаторых супрацоўнікаў рэдакцыі «Нашай Нівы» адбыліся ператрусы і затрыманні.
Міністэрства інфармацыі паведаміла, што сайт выдання «Наша Ніва» (nn.by) заблакаваны на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, якая забароненая законам. Пра які дакладна артыкул ідзе гаворка, невядома.

Міністэрства інфармацыі заблакавала таксама доступ да «люстэрка» сайту «Еўрарадыё». Асноўны сайт, як і яго «люстэрка», даступныя праз VPN.

Спецслужбы правялі ператрусы ў «Брэсцкай газеце» і Баранавічскай незалежных газетах
А тут бай можна чытаць на Zerkalo.io.

Уладзімір Падгол