4 групы тэрарыстаў «Аль-Каіды» захапілі самалёты і скіравалі іх на вежы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Ню-Ёрку, на Пэнтагон, то бок галоўную сядзібу Дэпартаменту абароны ЗША, якая месціцца ў Вашынгтоне.
Яшчэ адзін самалёт мог трапіць у Капітолій ці Белы Дом, але ўпаў у полі ў выніку ахвярнай смерці пасажыраў самалёта. У адзін момант загінулі грамадзяне 92 дзяржаваў, каля 3 тысячаў чалавек.
Чаму адбыўся гэты тэракт? Якія недахопы сістэмы бяспекі ЗША ён выявіў?
Злучаныя Штаты Амерыкі і саюзнікі ўварваліся ў Афганістан, дзе талібы хавалі тэрарыстаў з «Аль-Каіды». І цяпер праз 20 гадоў амерыканцы вывелі войскі з Афганістану, а прэзідэнт Байдэн загадаў рассакрэціць усе дакументы пра 11 верасня.
Ці гэты крок быў правільны?
На гэтыя пытанні адказвае палітолаг і гісторык Павал Усаў.
яс