Беларуская Служба

Усё больш рэальнай становіцца інтэграцыя Беларусі і Расіі з адзіным парламентам і МЗС

10.09.2021 12:09
Лукашэнка будзе прэзідэнтам без краіны.
 .   .   , 09.09.2021 .
Сустрэча У. Пуціна і А. Лукашэнкі ў Маскве, 09.09.2021 г.фота: PAP/EPA/MIKHAIL VOSKRESENSKIY / KREMLIN POOL / SPUTNIK

Польскія выданні сочаць за падзеямі на ўсход ад польскай мяжы. Такой важнай падзеяй была сустрэча ўчора ў Маскве Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Rzeczpospolita нагадвае, што гаворка ішла перш за ўсё пра інтэграцыю дзвюх краін. Палітыкі дамовіліся, у прыватнасці, пра адзіны рынак газу ды іншыя эканамічныя пытанні. Інтэграцыя з адзіным парламентам і міністэрствам замежных спраў «па ўзору ЕС» – гэта выключна пытанне часу.

«Такім чынам Масква будзе мець поўны кантроль над беларускай эканомікай. Лукашэнка становіцца прэзідэнтам без краіны», – кажа палітолаг Павел Усаў. На ягоную думку, пакуль што Расія дазволіць Лукашэнку застацца на пасадзе, паколькі цяпер для яе гэта зручна, каб у Беларусі захоўваўся моцны аўтарытарны рэжым, а пазней, калі Расія набудзе поўны кантроль над дзяржавай, як палітычны, так і эканамічны, яна заменіць Лукашэнку.

Прывід палітычнага аншлюсу Беларусі прымусіў нават старых ворагаў Лукашэнкі казаць пра неабходнасць змяніць стратэгію Захаду адносна Беларусі. Зянон Пазняк, які ўжо больш за чвэрць стагоддзя жыве ў эміграцыі, заклікаў адмяніць заходнія эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і аднавіць авіяспалучэнні. У іншым выпадку, меркаваннем Пазняка, Беларусь страціць незалежнасць і станецца часткай Расіі. На думку дарадчыка Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, гэта памылковы тэзіс, бо толькі Лукашэнка можа цяпер спыніць тэрор і вызваліць палітвязняў. Беларуская прапаганда пераконвае, што Беларусь трапіла ў цяжкае становішча ў выніку санкцыяў, а гэта няпраўда.

Rzeczpospolita/нг