X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Мінску за пратэсты з ліпеня 2020 года заведзена больш за 1600 крымінальных спраў

13.09.2021 16:38
Толькі ў Мінску з ліпеня 2020 года завялі больш за 1 600 крымінальных спраў за пратэсты.
Аўдыё
  • Крымінальны пераслед у Беларусі за пратэсты
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У Мінску па фактах масавых пратэстаў з ліпеня 2020 года заведзена больш за 1600 крымінальных спраў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско ў эфіры Сталічнага тэлебачання. Прадстаўнік СК заявіў, што ў бліжэйшы час сілавікі прымуць «ключавыя рашэнні», у якіх дадуць «ацэнку ўсёй гэтай арганізацыі масавых беспарадкаў». Праваабаронца Зміцер Салаўёў гаворыць, што відавочна ёсць загад максімальна пераследаваць тых, хто ўдзельнічаў у пратэстах, каб прыдушыць пратэстныя настроі.

У суды Мінска ўжо накіравана больш за 400 спраў, але большасць яшчэ на стадыі следства.

«Мы назапашвалі матэрыял, відэаматэрыял, тэлефонныя перамовы. Гэта нам дало магчымасць убачыць карціну, якая паказвае, што ўсе гэтыя дзеянні былі добра спланаваныя, яны загадзя рыхтаваліся і падводзіліся да таго, каб у пэўны дзень і час стрэліць», – сказаў кіраўнік сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта.

Паско заявіў, што ў бліжэйшы час сілавікі прымуць «ключавыя рашэнні», у якіх дадуць «ацэнку ўсёй гэтай арганізацыі масавых беспарадкаў».

Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Зміцер Салаўёў гаворыць, што гэтая заява выглядае хутчэй як пагроза:

– Гэта можа быць прэвентыўная кампанія запалохвання актывістаў, якія прымалі ўдзел у мірных сходах, гэта можа быць і назапашванне інфармацыі пра актывістаў ды спроба ціснуць на сваякоў, каб людзі баяліся займацца грамадскай дзейнасцю. Яны імкнуцца біць у балючыя кропкі, калі прыходзяць да бацькоў, гэта маральна вельмі нядобра для людзей. Не ведаю, наколькі рэлевантна каментаваць такія пагрозы, бо я не бачу і блізка праяваў масавых беспарадкаў, іх не было ўвогуле за перыяд пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта можа быць новая ўсеаб’ёмная крымінальная справа. Некаторыя палітычныя зняволеныя выходзілі і казалі, што спіс следчых, якія вядуць крымінальныя справы, вельмі вялікі. Бачна, што ёсць устаноўка на завядзенне крымінальных спраў, запужванне людзей. Зразумела, усё гэта выклікана жаданнем суцішыць хвалю незадаволенасці людзей, якая ўзнікла пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года ў краіне заведзена больш за 4690 крымінальных спраў па фактах «праяваў, спалучаных з незаконнымі масавымі мерапрыемствамі, беспарадкамі, пратэстнымі акцыямі, замахам на дзяржаўны суверэнітэт і грамадскую бяспеку, наўмысным знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці, гвалтам і пагрозамі ў дачыненні да службовых асоб і членаў іх сем'яў».Такую лічбу 30 ліпеня 2021 года агучыў Следчы камітэт. Іх фігурантамі сталі ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі, актывісты, удзельнікі акцый пратэсту і людзі, якія проста нязгодныя з палітыкай уладаў, але трапілі ў поле зроку сілавікоў.

Адным з сур’ёзных інструментаў пераследу грамадзян з’яўляюцца сотні крымінальных спраў па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта значыць за паклёп, абразу прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі, абразу і паклёп на прэзідэнта, за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 188, 369, 368, 370 КК РБ і інш.). Цяпер кожны тыдзень людзей судзяць за каментары ў сацсетках, штрафуюць, канфіскуюць тэхніку, адпраўляюць на «хімію» і нават у калоніі.

«Не можа быць дыфамацыйных артыкулаў увогуле. Гэта парушае правы людзей на роўнасць перад законам. Не можа быць так, што адказнасць за знявагу чыноўніка большая, чым за знявагу звычайнага чалавека, — падкрэслівае Зміцер Салаўёў. — Чаму так шырока гэта цяпер выкарыстоўваецца? Каб запужаць людзей, каб яны не абменьваліся інфармацыяй аб злачынствах, якія здзяйсняюць сілавікі, часта гэта эмацыйныя каментары на факты збіцця, катаванняў. Зразумела, што гэта зачыстка інфармацыйнай прасторы. Я ведаю прыклад, калі бізнэс-аналітык Наталля Красько напісала каментар пра генпракурора Шведа і выкарыстала слова «злачынства». І была асуджаная на два гады «хіміі» з накіраваннем, хаця там не было наўпрост сказана, што Швед злачынца. Гэта робіцца каб запужаць і зачысціць інфармацыйную прастору.

Па стане на 13 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 667 чалавек.

ВХ