Беларуская Служба

Фестываль абуджаных TUTAKA: гучыць, яднае, натхняе

12.07.2025 09:33
TUTAKA — гэта не толькі сцэна для музычных талентаў, але і прастора для беларусаў, якія жывуць па-за Радзімай, а таксама для тых, чыя Радзіма — гэта Падляшша.
Аўдыё
  • Фестываль абуджаных TUTAKA: гучыць, яднае, натхняе
     TUTAKA 2025
Адна з зон актыўнасці на фестывалю TUTAKA 2025Фота: Беларуская служба Польскага радыё, radyjo.net

11–13 ліпеня ва урочышчы Борык ля Гарадка, што на Падляшшы, праходзіць пяты Фестываль абуджаных TUTAKA — адна з найважнейшых падзей беларускай дыяспары ў Еўропе.

«Жыццё ў эміграцыі — часта складанае. Але я вельмі шчаслівая, што ёсць такія фэсты, як TUTAKA, — казала журналістка Марына Савіцкая. — Фест дазваляе нам сабрацца разам, убачыць адзін аднаго, паразмаўляць пра важныя справы — не толькі пра культуру. І ўсё гэта ў чароўнай падляшскай атмасферы.

TUTAKA — гэта не толькі сцэна для музычных талентаў, але і прастора ўзаемападтрымкі, натхнення і еднасці для беларусаў, якія жывуць па-за Радзімай, а таксама для тых, чыя Радзіма — гэта Падляшша.

«TUTAKA існуе дзеля таго, каб суіснаваць — каб розныя беларусы змаглі сустрэцца і паразважаць, у тым ліку ў нефармальнай атмасферы», — адзначыла Ілона Карпюк з Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е ў пятніцу, фестываль стартаваў актыўна: намётавае мястэчка было поўнае, і сабраліся сотні ўдзельнікаў. Праграма TUTAKA 2025 уражвае маштабам — 25 музычных выступаў і больш за 50 дадатковых актыўнасцяў: майстар-класы, лекцыі, дыскусіі і сямейныя мерапрыемствы.

эж


Tutaka 2025: музыка салідарнасці і беларуская супольнасць без межаў. Чым здзівіць фестываль сёлета 

09.07.2025 11:31
Праграма Фестывалю Tutaka 2025  уражвае маштабам: больш за 25 музычных выступаў і больш за 50 дадатковых актыўнасцяў.

35 гадоў таму прайшло першае «Басовішча» (ФОТА/ВІДЭА)

12.07.2025 06:07
На фестывалі панавала атмасфера сяброўства, талерантнасці і свабоды.