Беларуская Служба

Былы начальнік польскага Генштаба: Мы купляем 250 танкаў? У Расіі 20 тысяч

29.10.2021 15:45
Сёння для таго, каб армія была эфектыўнай, колькасць не істотная, галоўнае – якасць, заявіў былы начальнік Генштаба генерал Мечыслаў Гокул.
Amerykański czołg Abrams (zdjęcie ilustracyjne)
Amerykański czołg Abrams (zdjęcie ilustracyjne)PhotoStock10/Shutterstock

Генералу Гокулу было зададзена пытанне пра пашырэнне польскіх узброеных сілаў да ўзроўню 250 тысяч, абвешчанае Яраславам Качыньскім і кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюшам Блашчакам, салдат на дзеючай службе. Такім чынам Польшча стала б трэцяй краінай у Еўропе пасля Расіі і Турцыі па колькасці арміі.

- Заява фантастычныя, кожная краіна хацела б мець моцную армію, але я не веру, што мы выйдзем на такі ўзровень, – сказаў генерал Гокул. Былы начальнік Генштаба дадаў, што «сёння цяжка ўтрымаць у войску 100-110 тысяч прафесійных вайскоўцаў».

– Мы гэтага не даб’емся па дзвюх прычынах: гэта непатрэбна. Задам пытанне: а чаму не 300 тысяч? Чаму не 500 тысяч? Чаму мы не можам мець самую вялікую армію ў Еўропе? Мы проста не можам сабе гэтага дазволіць, – сцвярджаў ён.

Сёння для таго, каб армія была эфектыўнай, не важная колькасць, галоўнае – якасць. Мы не можам дазволіць сабе 250 тысяч салдат, якія добра навучаныя, абсталяваныя, з добрай матэрыяльна-тэхнічнай інфраструктурай, сказаў генерал Гокул.

- Мы павінны трэнаваць рэзервы, нам не абавязкова ўтрымліваць 250-тысячную армію на працягу 24 гадзін, – дадаў ён.

Я бачу шмат добрага ў гэтай рэформе. Прапанаваная сістэма заахвочвання цікавая і, напэўна, патрэбная. Як і сістэма заахвочвання, каб заставацца ў службе даўжэй. Створым умовы для службы і стымул да службы, каб як мага даўжэй захоўваўся інтэлектуальны патэнцыял людзей, якія маюць вопыт у войску, – падкрэсліў былы кіраўнік Генштаба Узброеных Сіл Польшчы.

Таксама імкненне да моцнай арміі: абсалютна так. Але пачнём з дыягностыкі цяперашняга стану, дадаў ён.

– Чаму мы купляем 250 танкаў, а не 500? Ці хочам мы выраўняць наш патэнцыял перад расійскай арміі, якая, наколькі мне вядома, мае 20 тысяч танкаў? Роўнасці тут не будзе – так генерал Гокул адказаў на пытанне аб закупцы Польшчай амерыканскіх танкаў Abrams. – НАТА спрабавала выраўняць гэты патэнцыял на працягу 50 гадоў, і не мела поспеху. Не варта спрабаваць зрабіць гэта самім, – дадаў ён.

Дык якое абсталяванне павінна набыць Польшча? – У першую чаргу мы павінны забяспечыць шматслаёвую супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону. У нас гэтага няма. Дзве батарэі Patriot не здольныя абараніць нават Варшаву, не кажучы ўжо пра вялікія групоўкі войскаў – сказаў генерал Гокул.

юл