Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр фінансаў і старшыня НБП прадстаўляюць Польшчу на сустрэчы Групы G20 у ЗША

01.09.2026 12:30
Склад польскай дэлегацыі — гэта важны сігнал для замежных інвестараў, лічыць эканаміст Марэк Зубэр.
  20
Сустрэча Групы Г20 у ЗШАfacebook.com/gov.pl.finanse

Міністр фінансаў Анджэй Даманьскі і старшыня Нацыянальнага банка Польшчы Адам Гляпіньскі прадстаўляюць Польшчу на сустрэчы Групы G20 у ЗША. Па запрашэнні амерыканскага старшынства Польшча сёлета ўдзельнічае ў паседжаннях G20 у якасці паўнапраўнага члена.

Падчас сустрэчы міністр Анджэй Даманьскі правядзе сесію, прысвечаную эканамічнаму росту.

Гэта важны сігнал для замежных інвестараў, што нягледзячы на адрозненні ў палітычных поглядах, Анджэй Даманскі і Адам Гляпіньскі могуць супрацоўнічаць па важных пытаннях, падкрэслівае эканаміст Марэк Зубэр (Marek Zuber):

— Тыя, хто хоць трохі цікавіцца сітуацыяй у Польшчы, ведаюць, што тут няма ніякай «вялікай любові». Пасыл заключаецца ў тым, што ў гэтых найважнейшых пытаннях мы дзейнічаем разам, і я спадзяюся, што мы гаворым адным голасам. Гэта, безумоўна, вельмі важна. Апошні рэйтынг генцтва «Fitch» выразна паказвае, што праблема кансалідацыі дзяржаўных фінансаў у Польшчы, заключаецца ў адсутнасці супрацоўніцтва паміж урадам і прэзідэнтам. Гэта выразна падкрэсліваецца і гэта таксама бачаць тыя, хто ацэньвае сітуацыю ў Польшчы, — кажа эканаміст.

Група G20 аб'ядноўвае 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік, Еўрапейскі Саюз і Афрыканскі Саюз. На яе чальцоў прыпадае прыкладна 85% сусветнага ВУП і больш за 75% сусветнага гандлю.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі