Следчыя з краін ЕС, у тым ліку з Польшчы, збіраюць доказы ўдзелу беларускіх службаў у кантрабандзе імігрантаў. Гэта робіцца, каб была магчымасць падаць у суд на Беларусь перад Гаагскім трыбуналам, піша Rzeczpospolita
Акаўнты мігрантаў, дадзеныя з іх мабільных тэлефонаў, у тым ліку запісы і фатаграфіі з падарожжаў, формы іх кантрабанды праз Польшчу і сляды кантрабандыстаў, злоўленых у краіне, — у цэнтры ўвагі Агенцтва ўнутранай бяспекі і акруговай пракуратуры Варшавы.
Адной толькі ўпэўненасці ў тым, што кантрабанду арганізоўваюць лукашэнкаўскія службы, недастаткова, трэба сабраць доказы. Расследаванне па факце кіравання і ўдзелу «нявызначаных асобаў, у тым ліку службовых асобаў уладаў Рэспублікі Беларусь», у арганізаванай злачыннай групе, якая арганізоўвала незаконнае перасячэнне польскай мяжы, пачалося напрыканцы кастрычніка. Імпульсам для ініцыятывы сталі матэрыялы, сабраныя супраць украінца Артура С., які займаўся перавозкай чатырох сірыйцаў.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ў Польшчы ўжо злавілі 370 кантрабандыстаў, якія перавозілі мігрантаў. Даденыя, якія мае следства, паказваюць, што арганізатары кантрабанды ствараюць цэлыя сеткі і маюць сваіх каардынатараў у розных краінах — напрыклад, у Іраку, Беларусі, Германіі.
вх