Падзеі тыдня: у РБ затрымалі чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую. У сераду пасля трэніроўкі, прыкладна ў 16:30. Яе аштрафавалі на 2 600 тыс рублёў. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек.
У лагеры мігрантаў з’явіліся кубінцы, якія заявілі пра намер рушыць з РБ праз Польшчу ў Іспанію.
У небе над РБ пачалі лётаць расійскія бамбавікі з ядзернай зброяй на борце. Ту-160 і Ту 22М3.
Мінабароны РФ паведаміла, што 10 лістапада над тэрыторыяй Беларусі лёталі два далёкія бамбавікі Ту-22М3. РФ накіравала ў Беларусь стратэгічныя ракетаносцы Ту-160, паведамляе Інтэрфакс. З якой мэтай гэта робіцца, у расійскім міністэрстве не ўдакладнілі. Усе лідары апазіцыі, а таксама еўрапейскія палітыкі пра гэта маўчаць, хаця інфармацыя добра распаўсюджана афіцыйнымі СМІ.
Лукашэнка заклікаў МЗС папярэдзіць усіх у Еўропе: калі толькі яны ўвядуць нам дадатковыя санкцыі «непераварымыя» – непрымальныя для нас, мы павінны адказваць. Як адказваць, мы з вамі дамаўляліся паўгода таму», – сказаў Лукашэнка. «Мы абаграваем Еўропу, яны нам яшчэ пагражаюць, што закрыюць мяжу. А калі мы перакрыем прыродны газ туды? Таму я б кіраўніцтву Польшчы, літоўцам і іншым безгаловым парэкамендаваў думаць перш, чым казаць. Але гэта іх справа. Зачыняць – няхай зачыняюць. Але трэба Міністэрству абароны, КДБ, пагранвойскам забяспечыць кантроль за перамяшчэннем войскаў НАТА і Польшчы. Вы бачыце, што 15 тыс. ужо вайскоўцаў, танкі, бранятэхніка, верталёты паляцелі з самалётамі. Яны падцягнулі да нашай мяжы, прытым нахабна, не папярэдзіўшы нікога. Хаця па дагаворах яны абавязаны гэта рабіць», – заявіў беларускі лідар.
«Вы павінны іх бачыць, і ў вас павінны быць планы супрацьдзеяння, не дай Бог што. Мы не разгортваем (я такіх указанняў не даваў) сваю групоўку Узброеных Сіл. Але бачыць мы павінны. І прадбачыць усё. Каб нам не зладзілі там на мяжы вайнушку, а мы апынёмся да гэтага не гатовыя».
Відаць, вельмі хоча Лукашэнка ўбачыць на мяжы «вайнушку».
У. Падгол
слухайце аўдыё