Украіна заклікае краіны ЕС узмацніць санкцыі супраць Расіі. З такім зваротам да кіраўнікоў дыпламатыі краін-удзельніц звярнуўся міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба. Сёння раніцай Польшча арганізавала сустрэчу міністраў па гэтым пытанні ў сваім пастаянным прадстаўніцтве пры Еўрасаюзе.
У інтэрв'ю журналістам кіраўнік МЗС Украіны паведаміў, што пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з інфармацыяй аб канцэнтрацыі расійскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы.
«Я думаю, што Расія ўжо прывыкла да слоў і спадзяецца, што Еўропа не зможа перайсці ад слоў да дзеяння. У інтарэсах Еўрасаюза паказаць, што Расія памыляецца», – сказаў кіраўнік МЗС Украіны.
Ён падкрэсліў, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў на ўкраінскай мяжы, гэта толькі элемент больш складанай «галаваломкі», створанай у Крамлі. Ён згадаў міграцыйны крызісу на знешняй мяжы з ЕС і дапамогу беларускаму рэжыму, а таксама выкарыстанне газу ў якасці зброі і дэзынфармацыйную кампанію.
IAR/аз